Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ўсё ж вырашылі будаваць гістарычны музэй у цэнтры Менску. Раней хацелі перанесьці на ўскраіну


Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь

Беларускія ўлады разгледзелі магчымыя варыянты пляцовак для будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музэю і прыйшлі да высновы, што аптымальны варыянт — разьмясьціць яго каля цяперашняга будынка музэю на вуліцы Карла Маркса, паведамляе Tut.by.

Дзеля гэтага прапануюць рэканструяваць і рэстаўраваць некаторыя суседнія будынкі і стварыць у гэтым раёне цэлы музэйны квартал. Рашэньне мае ўхваліць Аляксандар Лукашэнка, які, паводле інфармацыі БелТА, сёньня размаўляў на гэтую тэму з кіраўніком Менскага гарвыканкаму Анатолем Сіваком.

Цяперашні будынак на вуліцы Карла Маркса, у якім месьціцца музэй, занадта цесны. Ідэю збудаваць новы выказаў у 2017 годзе тагачасны кіраўнік Менскага гарвыканкаму Андрэй Шорац. Аляксандар Лукашэнка санкцыянаваў узьвядзеньне новага будынка музэю насупраць стэлы на праспэкце Пераможцаў.

Увесь мінулы год ішлі праектныя працы, але потым гарадзкія ўлады вырашылі разгледзець яшчэ некалькі пляцовак, каб знайсьці найлепшую. Сярод варыянтаў — пабудаваць музэй у раёне Даўгінаўскага тракту на поўначы Менску або ў ваколіцах цяперашняга будынка музэю на вуліцы Карла Маркса.

Разгледзеўшы ўсе варыянты, спэцыялісты прыйшлі да высновы, што для максымальнай турыстычнай прывабнасьці аптымальным будзе разьмясьціць музэй у межах вуліц Маркса — Камсамольскай — Кірава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG