Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўныя мовы раўнапраўныя, таму сыстэму АРІП па-беларуску ня зробяць


Ігар Марзалюк, архіўнае фота
Ігар Марзалюк, архіўнае фота

На сайце Petitions.by апублікавалі адказ на зварот з патрабаваньнем забясьпечыць роўны доступ да фінасавых паслуг для беларускамоўных грамадзянаў. За права карыстацца сыстэмай АРІП на беларускай мове падпісаліся восем сотняў карыстальнікаў.

Старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк у адказе на зварот расказаў, што закон «Аб мовах» рэгулюе пытаньні ўжываньня беларускай, расейскай і іншых моваў, гарантуе ў сфэры абслугоўваньня роўнае права кожнаму грамадзяніну на атрыманьне паслугаў на расейскай і беларускай мовах.

«Паколькі заканадаўства Рэспублікі Беларусь не ўсталёўвае ніякіх абмежаваньняў для адной дзяржаўнай мовы і прывілеі для іншай, мяркуем, што прававыя падставы для рэалізацыі выкладзеных у звароце прапановаў адсутнічаюць», — адказаў Марзалюк на зварот, у якім не прасілі абмяжоўваць выкарыстаньне расейскай або надаваць прывілеі беларускай у сыстэме АРІП.

Аўтары пэтыцыі наракалі, што сёньня адсутнічае магчымасьць доступу беларускамоўных грамадзянаў да паслуг Адзінай разьліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) на дзяржаўнай беларускай мове. У звароце прасілі:

  • На заканадаўчым узроўні ўрэгуляваць мэханізм рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабодны выбар дзяржаўнай мовы зносінаў пры атрыманьні фінансавых паслугаў
  • Замацаваць патрабаваньне пра адначасовае абавязковае падаваньне інфармацыі спажыўцу на дзьвюх дзяржаўных мовах
  • Надзяліць ААТ «НКФА „АРІП“» правам абавязаць вытворцаў паслуг ажыцьцяўляць адначасовую перадачу інфармацыi на дзьвюх мовах для магчымасьці далейшай яе перадачы на дзяржаўнай мове, выбранай спажыўцамі фінансавых паслуг.

Аўтарам звароту Марзалюк прапанаваў ініцыяваць зьмены ў закон «Аб мовах», падрыхтаваць адпаведны законапраект і сабраць ня менш за 50 тысяч подпісаў у падтрымку праекту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG