Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства адукацыі адказала на патрабаваньне даваць выпіскі да дыплёму па-беларуску


Прадстаўніца ініцыятывы «Ўмовы для мовы» Аліна Нагорная зьвярталася ў Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт па выпіску з дыплёму на беларускай мове, але там ёй адмовілі. Цяпер яна атрымала адказ ад Міністэрства адукацыі.

Як расказала Свабодзе Аліна Нагорная, ужо цяпер можна атрымаць гэтую выпіску па-беларуску пасьля адмысловай заявы. У міністэрстве ёй расказалі, што плянуюць ужо сёлета ўнесьці зьмены ў адпаведную пастанову, каб можна было адразу атрымліваць тую выпіску па-беларуску.

Пазьней міністэрства зьбіраецца разглядзець пытаньне аб тым, каб зрабіць і даведку аб самастойным працаўладкаваньні ня толькі на расейскай, але і на беларускай мове.

Прыклад заявы на выпіску да дыплёму разьмясьцілі на сайце «Ўмовы для мовы». Там жа ёсьць прыклады зваротаў, каб дабіцца беларускамоўнай дамовы на аказаньне паслуг, а таксама шматлікія іншыя рэкамэндацыі аб зваротах, заканадаўства аб мовах і абароне моўных правоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG