Сёньня свае вершы чытае Андрэй Хадановіч, ляўрэат сёлетняй паэтычнай прэміі імя Натальлі Арсеньневай за зборнік «Школа травы».
Беларускі мастак-дызайнэр Уладзімер Цэсьлер расказаў Свабодзе, як ён ставіцца да пандэміі каранавірусу, што за апошнія месяцы зьмянілася ў ягоным жыцьці і ці баіцца ён захварэць.
Жывым выступам папулярнага гурту Akute стартуе летні сэзон на адкрытай пляцоўцы DВОР. Гэта тэрыторыя былой менскай мэблевай фабрыкі (вуліца Кальварыйская, 21).
На гэтым тыдні пачаліся продажы найноўшай кнігі Альгерда Бахарэвіча пад назвай «Апошняя кніга пана А.». З гэтай нагоды пра кнігу пагаварылі адзін зь першых чытачоў Ян Максімюк, аўтар Альгерд Бахарэвіч і рэдактар Сяргей Шупа.
Ад 15 чэрвеня Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы вяртаецца ў звычайны рэжым працы. На галоўнай сцэне пакажуць тэатральную візытоўку — спэктакль «Паўлінка».
Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта, былы старшыня праўленьня «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка ў онлайн-інтэрвію на партале Tut.by выказаўся за раўнапраўнае вывучэньне ў Беларусі трох моваў — беларускай, расейскай і ангельскай.
11 чэрвеня аднаўляецца онлайн-фэстываль VELO_ve Music Fest 2.0. Арганізатары абяцаюць, што летні сэзон прынясе яшчэ больш эмоцый і ўражаньняў.
У Менску адбылася онлайн-цырымонія ўручэньня прэміі Натальлі Арсеньневай за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі 2019 году.
Сёньня свае вершы чытае Алесь Емяльянаў-Шыловіч.
Валянціна Аксак размаўляе з паэткай Данутай Бічэль пра ліставаньне з Натальляй Арсеньневай.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка накіраваў прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму і ягонай жонцы Алене беларускія вышыванкі. Пра гэта піша Telegram-канал «Пул першага».
Стрымінгавая плятформа HBO Max зьняла з адкрытага доступу фільм «Зьнесеныя ветрам» рэжысэра Віктара Флэмінга. Карціна была зьнятая паводле раману Маргарэт Мітчэл. Фільм выйшаў на экраны ў 1939 годзе.
Сёньня ў нашай рубрыцы Фэлікс Аксёнцаў, які чытае вершы з новай кнігі «Междуречье», куды ўвойдуць творы, напісаныя па-беларуску, па-расейску і па-ангельску, а таксама на некалькіх мовах адразу.
На асноўных лічбавых плятформах адбыўся афіцыйны рэліз музычнага праекту «Нерасстраляныя». У яго межах вядучыя беларускія музыкі стварылі песьні на вершы беларускіх паэтаў 1920-1930-х.
Але застануцца шоў Belsat Music Live, перадача «Радыё Тузін» і конкурс «Засьпявай».
Выйшаў першы эпізод мультсэрыялу «Вожыкавая палянка». Мульцік адметны ня толькі добрай анімацыяй і музычным аздабленьнем, але і адукацыйным складнікам — мнэманічнымі вершыкамі.
Паступова людзі вяртаюцца ў офлайн, але шмат хто працягвае нефармальны карантын. Сабралі для вас самыя цікавыя онлайн-актыўнасьці на тыдзень 8–14 чэрвеня.
Зь беларускага боку ў Расею накіравалі шмат запытаў і атрымалі шмат адказаў пра крыж, але з Сыноду РПЦ няма адказу.
У Менску спыніла існаваньне адно са знакавых месцаў, кавярня «Грай». Цягам апошніх гадоў тут адбыліся дзясяткі культурніцкіх імпрэзаў, нацыянальных праектаў, ладзіліся моўныя курсы «Мова нанова».
Памёр Уладзімер Басалыга — беларускі графік, шматгадовы кіраўнік Беларускага саюзу мастакоў, сябра суполкі «Пагоня».
Сяргей Дубавец чытае ў сваім перакладзе з польскай мовы чацьвёрты ўрывак мэмуараў Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах. Успаміны пра 1812-1848 гады».
Пастаноўшчык першага ў Беларусі спэктакля паводле кнігі Сьвятланы Алексіевіч магілёўскі актор і рэжысэр Уладзімер Пятровіч 2 месяцы жыве ў самаізаляцыі. Ён адзін з аўтараў пэтыцыі з патрабаваньнем увесьці ў тэатрах у сувязі з пандэміяй каранавірусу рэжым карантыну.
Сёньня свае новыя вершы чытае Эдуард Акулін.
Валянціна Аксак анансуе выдавецкія навінкі чэрвеня 2020.
На рэстаўрацыю Гальшанскага і Крэўскага замкаў, а таксама касьцёла ў Мсьціславе выдзелілі больш за 3 мільёны рублёў са сродкаў фонду прэзыдэнта, паведамляе БелаПАН.
Так сказаў Марзалюк. Ён падумаў, што ў звароце прасілі ўсталяваць абмежаваньні для расейскай мовы.
5 чэрвеня ў Беларусі з афіцыйным візытам знаходзіцца прэм’ер-міністар Вугоршчыны.
Нарвэскі беларус, пераможца «Эўравізіі», сёлета ў студзені пачаў курс рэабілітацыі. Сёньня сьпявак выдаў новыя песьні, праца над якімі была часткай тэрапіі.
Марыя Мартысевіч чытае ў сваім перакладзе ўрывак раману «Надта гучная самота» чэскага пісьменьніка Богуміла Грабала.
Сёньня роўна 50 гадоў з выхаду ў сьвет альбому «Deep Purple In Rock», які стаў адным з краевугольных камянёў у разьвіцьці рок-музыкі.
Ганна Янкута чытае ў сваім перакладзе апавяданьне амэрыканскага пісьменьніка О. Генры «Каліф, Купідон і куранты».
«Бліскуча», — напісаў у камэнтарах да трансьляцыі брытанскі актор і драматург Стывэн Фрай.
Культурны пласт з падмуркам будынку канца ХІХ стагодзьдзя ў цэнтры Віцебску, дзе згуляў вясельле Марк Шагал, больш не пацерпіць ад будаўнічых работ па пракладцы цеплатрасы. Але і музэефікацыі аб’екта не адбудзецца.
Беларускія ўлады разгледзелі магчымыя варыянты пляцовак для будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музэю і прыйшлі да высновы, што аптымальны варыянт — разьмясьціць яго каля цяперашняга будынка музэю.
Самаізаляцыя працягваецца. Сабралі для вас самыя цікавыя і карысныя актыўнасьці на тыдзень з 2 па 7 чэрвеня.
«А калі скончыцца пандэмія каранавірусу, то арганізатары праекту хочуць сабраць ягоных удзельнікаў і гледачоў, каб ужо ў жывым фармаце нарэшце разам засьпяваць гучна і годна».
«Можа, ужо і яшчэ дзе ёсьць, але мы ведаем толькі пра Баранавічы, бо людзі цяпер ня вельмі карыстаюцца транспартам».
Парыскія ўлады часткова адкрылі пляц перад саборам Парыскай Божай Маці. Ён была закрыты для публікі з прычыны пагрозы атручэньня сьвінцом, які расплавіўся падчас пажару ў Нотр-Даме.
Сяргей Дубавец чытае ў сваім перакладзе з польскай мовы трэці ўрывак мэмуараў Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах. Успаміны пра 1812-1848 гады».
Мастачка Ўлада вярнулася з-за мяжы ў родны горад падчас пандэміі. Кожны дзень яна прыходзіць у стары раён Горадні і малюе драўляныя дамы.
Валянцін Акудовіч чытае зачын да сваёй новай кнігі «Трэба ўявіць Сызыфа шчасьлівым».
Дзесяць гадоў таму заўчасна дагарэла жыцьцё лідэркі беларускага мастацкага авангарду Людмілы Русавай.
Пра найноўшую дакумэнтальную стужку Юрыя Каліны, «Басовішча», з рэжысэрам гутарыць Ян Максімюк.
Беларускі мастак, паэт і празаік Адам Глобус расказвае, як пандэмія каранавірусу зьмяніла ягонае жыцьцё, дачыненьні з блізкімі, стаўленьне да сьмерці, і робіць прагноз, якім будзе пост-каранавірусны сьвет.
29 траўня спаўняецца сто гадоў з дня гібелі вядомага дзеяча нацыянальнага адраджэньня Фабіяна Шантыра (1887–1920). Свабода сабрала 10 цікавых фактаў пра беларуса, які стаў першай ахвярай бальшавіцкага тэрору сярод інтэлігенцыі.
Наста Кудасава чытае кніжку швэдзкай дзіцячай пісьменьніцы Сары Люндбэрг «Птушка ўва мне ляціць, куды захоча» ў перакладзе Надзі Кандрусевіч.
28 траўня сьвяткуе сваё шасьцідзесяцігодзьдзе паэт, празаік, выдавец, заснавальнік Таварыства вольных літаратараў і каардынатар прэміі «Гліняны Вялес» Алесь Аркуш. З творцам размаўляе Валянціна Аксак.
Ян Максімюк размаўляе зь пісьменьнікамі Юрыем Станкевічам і Францам Сіўко з нагоды выхаду іх сумеснай кнігі «Дыялёг».
Актор менскага драматычнага тэатру імя Горкага Аляксандар Ждановіч, той самы Маляваныч з «Калыханкі», перахварэў на COVID-19. Сёньня ўпершыню пасьля шпіталя і ізаляцыі выехаў на лецішча, каб пакасіць, спраўдзіць, як квітнее сад і як узышла цыбуля.
За апошні тыдзень у гістарычным цэнтры Віцебску бульдозэры раскапалі падмурак будынка канца ХІХ стагодзьдзя, дзе згуляў вясельле Марк Шагал. Іншы векавы будынак таксама ў гістарычным квартале часткова разбурыў новы ўласьнік. Свабода разьбіралася, што адбываецца ў паўночнай сталіцы Беларусі.
Загрузіць яшчэ