Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 3 мільёны рублёў выдзеляць на рэстаўрацыю беларускіх замкаў і славутасьцяў


Гальшанскі замак, ілюстратыўнае фота

На рэстаўрацыю Гальшанскага і Крэўскага замкаў, а таксама касьцёла ў Мсьціславе выдзелілі больш за 3 мільёны рублёў са сродкаў фонду прэзыдэнта, паведамляе БелаПАН.

Аляксандар Лукашэнка 5 чэрвеня зацьвердзіў рашэньне савету фонду прэзыдэнта Беларусі аб падтрымцы культуры і мастацтва.

Міністэрству культуры ў 2020 годзе са сродкаў фонду будзе выдзелена больш за 3 мільёны рублёў. Гэтыя грошы пойдуць на рэстаўрацыю сядзібна-паркавага ансамблю ў вёсцы Закозель Драгічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці, Гальшанскага і Крэўскага замкаў, касьцёла ў Мсьціславе Магілёўскай вобласьці, які ўваходзіць у склад аб'екта «Былы калегіюм езуітаў: касьцёл, манастырскі корпус з сюжэтнымі росьпісамі ў інтэр'еры кельляў і трапэзнай (1745-1750)».

Таксама сродкі выдзеляць на папаўненьне фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі комплексам рукапісных і друкаваных кніжных помнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG