Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На доме ў Менску намалявалі партрэт Кузьмы Чорнага. ФОТА


Партрэт Кузьмы Чорнага на вуліцы, названай у гонар яго

На фасадзе жылога дома ў Менску на вуліцы Кузьмы Чорнага, 31 зьявіўся партрэт пісьменьніка. Мастакі прымеркавалі графіці да 120-гадовага юбілею Кузьмы Чорнага, які будзе адзначацца 24 чэрвеня.

Графіці намалявала стрыт-арт каманда Zadelo. Ідэю графіці прапанаваў адзін з жыхароў дома. Праект узгаднілі з усімі інстанцыямі, сказаў Tut.by куратар праекту Дзьмітры Вяселін.

«Ёсьць чалавек, які падтрымлівае нашу ініцыятыву. На аднайменнай вуліцы мы вырашылі намаляваць цікавага чалавека. Мне хацелася б, каб людзі як мінімум даведаліся ці ўзгадалі пра такога дзеяча», — сказаў Вяселін.

Над графіці мастакі працавалі з 10 чэрвеня. Паводле Вяселіна, партрэт Кузьмы Чорнага будзе стартам для іншых падобных прац, якія зьявяцца ў рэгіёнах.

Кузьма Чорны напісаў раманы «Пошукі будучыні», «Млечны шлях» і «Трэцяе пакаленьне». Літаратуразнаўцы называюць Чорнага стваральнікам беларускага сацыяльна-псыхалягічнага раману.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG