Лінкі ўнівэрсальнага доступу

N.R.M. выклалі ў інтэрнэт акустычны альбом 1999 году з эксклюзіўнымі песьнямі


Гурт N.R.M., 2000 год (фота Сяргея Кажамякіна)
Гурт N.R.M., 2000 год (фота Сяргея Кажамякіна)

20 траўня на лічбавых музычных пляцоўках упершыню афіцыйна зьявіўся дыск N.R.M. Akustyčnyja Kancerty Kanca XX St.​. У 1999 годзе ён стаў першым афіцыйна выдадзеным беларускім unplugged-альбомам.

Рэліз складаецца з 29 кампазыцый, запісаных падчас адмысловых канцэртаў у клюбе імя Дзяржынскага і Палацы прафсаюзаў у Менску. Сярод іх песьні з трох першых альбомаў N.R.M. у акустычных аранжыроўках, творы з «Народнага альбома» і рэпэртуару «Мроі», а таксама шэраг эксклюзіваў, якія больш нідзе не выдаваліся: «13», «Медны купарос», «Халодны блюз», «Са шчытом ці на шчыце».

Як апавёў лідэр гурту N.R.M. Лявон Вольскі ў Фэйсбуку, альбом быў запісаны ў час, калі «толькі пачыналіся першыя сур’ёзныя посьпехі, але нас яшчэ слухала хутчэй адданае вузкае кола прыхільнікаў».

«Натуральна, што мы натхняліся MTV Unplugged, дзе „цяжкія“ гурты кшталту Nirvana і Guns N’ Roses гралі ў акустыцы. Атрымалася сапраўды няблага, і мы адыгралі потым шмат канцэртаў у такім фармаце, бо ён цікавы па рэпэртуары і меней патрабавальны да тэхнічнага абсталяваньня. Вас чакае непаўторная атмасфэра эпохі і натуральны жывы саўнд з усімі тэхнічнымі хібамі», — сказаў Вольскі.

Паводле гітарыста N.R.M. Піта Паўлава, «дыск цікавы тым, што гэта максымальна дакумэнтальны запіс — гук з пульта, без дадатковага зьвядзеньня і рэдагаваньня музычнай часткі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG