Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьцюшка, Быкаў, Барадулін. У Кобрыні зьявяцца муралы з 20 славутымі ўраджэнцамі Беларусі 


Графіці з выявай Васіля Быкава ў Віцебску, 2017 год

У Кобрыні на фасадах дамоў зьявяцца муралы з партрэтамі выдатных гістарычных асобаў і дзеячаў культуры, паведаміў БелТА намесьнік старшыні райвыканкаму Валянцін Трубчык.

«Размяшчэньне муралаў зробіць гарадзкі асяродак больш прывабным для жыхароў і гасьцей нашага райцэнтру. Мы ўжо падабралі партрэты вядомых гістарычных і культурных дзеячаў. Хтосьці зь іх мае непасрэднае дачыненьне да кобрынскай зямлі, іншыя ж — асобы нацыянальнага маштабу», — адзначыў чыноўнік.

Муралы плянуецца разьмясціць на фасадах шматпавярховікаў на цэнтральных вуліцах Кобрыні. Прапануецца нанесьці графічныя партрэты Францішка Скарыны, Боны Сфорцы, Тадэвуша Касьцюшкі, Адама Міцкевіча, Напалеона Орды, Элізы Ажэшкі, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Рыгора Барадуліна — усяго ў сьпісе каля двух дзясяткаў імёнаў, вядомых кожнаму беларусу.

Чакаецца, што першыя муралы зьявяцца ўжо гэтым летам.

Ініцыятыву сумесна рэалізуюць райвыканкам і грамадзкасьць. На гэтыя мэты будзе накіраваны грант міжнароднага праекту «Дыялёг гісторыі і мастацтва ў публічнай прасторы», які выйграў кобрынскі клюб дзелавых жанчын «Бона». Астатнюю частку сродкаў райвыканкам зьбярэ праз краўдфандынг.

Праект вынесены на грамадзкае абмеркаваньне. Прапановы да 16 чэрвеня можна накіраваць у Кобрынскі райвыканкам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG