Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры месцы арганізму, па якіх б’е зацяжны COVID-19


Мільёны людзей пасьля заражэньня каранавірусам пакутуюць ад зьнясіленьня, кагнітыўных праблем і іншых працяглых сымптомаў. Дакладныя прычыны гэтага невядомыя.

Але новае дасьледаваньне, які піша The New York Times, дае адказы на многія пытаньні.

Дыягностыка працяглага COVID-19

Пацыенты зь цяжкай формай COVID-19 могуць апынуцца ў лякарнях ці на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх да той пары, пакуль іх сымптомы ня зьнікаюць. Пашкоджаньні арганізму ад цяжкага COVID-19 — пэеўманія, нізкі ўзровень кіслароду, запаленьне — звычайна выяўляюцца пры дапамозе традыцыйных дыягнастычных тэстаў.

Доўгі COVID-19 — гэта хранічнае захворваньне з шырокім спэктрам сымптомаў, многія зь якіх немагчыма растлумачыць з дапамогай звычайных лябараторных тэстаў. Цяжкасьці ў выяўленьні хваробы прывялі да таго, што некаторыя лекары адмовіліся лячыць пацыентаў або памылкова дыягнаставалі іх сымптомы як псыхасаматычныя. Але дасьледнікі, якія глыбей вывучалі пацыентаў з COVID-19, выявілі бачную дысфункцыю ва ўсім целе.

Паводле ацэнак, ад 10 да 30 працэнтаў людзей, інфікаваных каранавірусам, могуць мець доўгатэрміновыя сымптомы. Незразумела, чаму ў адных людзей разьвіваецца працяглы COVID-19, а ў іншых не, але чатыры фактары, відаць, павялічваюць рызыку: высокі ўзровень віруснай РНК на раньніх стадыях інфэкцыі, наяўнасьць аўтаімунных антыцелаў, рэактывацыя віруса Эпштэйна-Бара і наяўнасьць у пацыента дыябэту 2-га тыпу.

Імунная сыстэма

У пацыентаў з працяглым COVID-19, верагодна, парушаецца імунная сыстэма. Многія дасьледнікі лічаць, што хранічная імунная дысфункцыя пасьля заражэньня каранавірусам можа выклікаць ланцужок сымптомаў па ўсім целе.

Адна з магчымасьцяў палягае ў тым, што цела ўсё яшчэ змагаецца з рэшткамі каранавірусу. Дасьледнікі выявілі, што вірус шырока распаўсюджваецца падчас пачатковай інфэкцыі, а пасьля яго генэтычны матэрыял застаецца укаранёны ў тканкі на працягу многіх месяцаў — у кішэчніку, лімфатычных вузлах і іншых месцах.

Цяперашнія дасьледаваньні спрабуюць вызначыць, ці выклікаюць гэтыя вірусныя рэзэрвуары запаленьне ў суседніх тканках, якое можа прывесьці да туману ў галаве, страўнікава-кішачным праблемаў і іншых сымптомаў.

Дасьледнікі таксама выявілі доказы таго, што COVID-19 можа выклікаць працяглую і разбуральную аўтаімунную рэакцыю. Лекары знайшлі дзіўна высокія ўзроўні аўтаантыцелаў, якія памылкова атакуюць уласныя тканкі пацыента праз шмат месяцаў пасьля першапачатковай інфэкцыі.

Трэцяя магчымасьць заключаецца ў тым, што першапачатковая вірусная інфэкцыя выклікае хранічнае запаленьне, магчыма, шляхам рэактывацыі іншых вірусаў у арганізьме пацыента, якія звычайна знаходзяцца ў стане спакою. Адно дасьледаваньне паказала, што рэактывацыя вірусу Эпштэйна-Бара, які заражае большасьць людзей у маладым узросьце, можа дапамагчы прадказаць, ці будзе ў чалавека раьзвівацца працяглы COVID-19.

У складаным сьвеце нашай імуннай сыстэмы ўсе гэтыя прычыны могуць суіснаваць. Як у розных працяглых пацыентаў з COVID-19 могуць быць розныя сымптомы, гэтак жа ў іх могуць быць розныя праблемы з імунітэтам.

Выяўленьне праблем, якія ляжаць у аснове хваробы кожнага пацыента, будзе мець вырашальнае значэньне для выбару лячэньня. Напрыклад, пацыенту з аўтаантыцеламі могуць дапамагчы імунадэпрэсанты, у той час як пацыент з рэшткамі вірусу COVID-19 павінен атрымліваць супрацьвірусныя прэпараты. У залежнасьці ад таго, што ёсьць у кожнага чалавека, лячэньне можа быць вельмі розным.

Сыстэма кровазвароту

Многія пацыенты з працяглым COVID-19 доўгі час пасьля першапачатковага заражэньня адчуваюць рэцыдыў сымптомаў, калі спрабуюць займацца спортам. Дасьледаваньні паказваюць, што дысфункцыя сыстэмы кровазвароту можа пагоршыць прыток кіслароду да цягліц і іншых тканак, што выклікае моцную стомленасьць.

У адным дасьледаваньні пацыентаў з працяглымі сымптомамі COVID-19 у іх была нечаканая рэакцыя на язду на ровары. Нягледзячы на нармальныя сэрца і лёгкія, іх цягліцы былі здольныя здабываць толькі частку звычайнай колькасьці кіслароду з дробных крывяносных судзін пры кручэньні пэдаляў, што прыкметна зьмяншала іх працаздольнасьць.

Адна з магчымых прычын: хранічнае запаленьне можа пашкодзіць нэрвовыя валокны, якія дапамагаюць кантраляваць кровазварот, — гэты стан называецца нўрапатыяй дробных валокнаў. Пашкоджаныя валокны, бачныя пры біяпсіі скуры, зьвязаныя з вэгетатыўнай дысфункцыяй. Гэта парушэньне аўтаматычных функцый — такіх, як частата сардэчных скарачэньняў, дыханьне і страваваньне, што вельмі часта сустракаецца ў доўга хворых на COVID-19.

Паўднёваафрыканскія дасьледнікі выявілі яшчэ адну праблему з кровазваротам: мікраскапічныя згусткі крыві. Маленечкія згусткі, якія ўтвараюцца падчас пачатковай інфэкцыі COVID-19, звычайна рзьураюцца натуральным шляхам, але могуць захоўвацца ў працяглых пацыентаў з COVID-19. Гэтыя згусткі могуць блякаваць маленькія капіляры, што нясуць кісларод да тканак па ўсім целе.

Запаленчыя рэчывы, так званыя цытакіны, узровень якіх часта павышаны ў доўга хворых COVID-19, могуць пашкоджваць мітахондрыі, робячы клеткі арганізму менш здольнымі выкарыстоўваць кісларод. Сьценкі крывяносных судзінаў таксама могуць запаляцца, абмяжоўваючы паглынаньне кіслароду.

Якой б ні была прычына нізкага ўзроўню кіслароду, гэта можа спрыяць узьнікненьню самага распаўсюджанага сымптому працяглага COVID-19 — моцнай стомленасьці. Некаторыя пацыенты з COVID-19 адпавядаюць крытэрам ME/CFS сындром хранічнай стомленасьці), які часта пачынаецца пасьля віруснай інфэкцыі. Дасьледнікі выявілі, што пацыенты з ME/CFS таксама пакутуюць ад недахопу кіслароду, выкліканага праблемамі кровазвароту. Гэта стварае вялікую нагрузку на абмен рэчываў у арганізьме і ператварае простыя дзеяньні ў напружаныя высілкі.

Кагнітыўныя парушэньні

Нават людзі зь лёгкімі выпадкамі COVID-19 могуць адчуваць устойлівыя кагнітыўныя парушэньні, у тым ліку зьніжэньне ўвагі, памяці і падбору слоў. Паводле амэрыканскага Нацыянальнага інстытута нэўралягічных разладаў і інсультаў, магчымыя доўгатэрміновыя нэўралягічныя праблемы, зьвязаныя з COVID-19, уяўляюць сабой «сур’ёзны крызіс грамадзкага аховы здароўя».

Дасьледнікі выявілі шырокі спэктар дысфункцый у галаўным мозгу працяглых пацыентаў з COVID-19. Хоць незразумела, як часта вірус пранікае непасрэдна ў мозг, па словах дасьледнікаў, нават лёгкія інфэкцыі выклікаюць значнае запаленьне мозгу.

Інфэкцыі могуць выклікаць празьмерную актывацыю імунных клетак, так званую мікраглію. Гэта падобна на працэс, які выклікае кагнітыўныя праблемы пры старэньні і некаторых нэўрадэгенэратыўных хваробах.

Іншая дасьледчая група выявіла, што працяглы COVID-19 можа значна паменшыць колькасьць крыві, якая дасягае галаўнога мозгу, што таксама назіралася ў пацыентаў з спадарожным хранічным захворваньнем ME/CFS да пандэміі.

Лёгкія

Дыхавіца — часты сымптом працяглага COVID-19. Але звычайныя тэсты лёгкіх, у тым ліку рэнтгенаграфія грудной клеткі, кампутарная тамаграфія і функцыянальныя тэсты, часта выглядаюць як норма.

З дапамогай спэцыялізаванай МРТ група брытанскіх дасьледнікаў выявіла папярэднія доказы пашкоджаньня лёгкіх у невялікай групы працяглых пацыентаў з COVID-19, якія ніколі не былі шпіталізаваныя. Падрабязнае сканіраваньне функцыі іх лёгкіх паказала, што большасьць пацыентаў паглыналі кісларод менш эфэктыўна, чым здаровыя людзі, нават калі структура іх лёгкіх здавалася нармальнай.

Дасьледнікі папярэдзілі, што для пацьверджаньня вынікаў спатрэбіцца вялікая група пацыентаў. Калі вынікі пацьвердзяцца, магчымыя тлумачэньні назіранай дыхавіцы ўключаюць мікразгусткі ў тканках лёгкіх або патаўшчэньне гемата-паветранага бар’ера, які рэгулюе паглынаньне кіслароду ў лёгкіх.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG