Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: ці можна заразіцца праз адзеньне, на якое ён асядае


Газэта The New York Times задала экспэртам пытаньні, якія тычацца паводзінаў і гігіены падчас пандэміі каранавірусу.

Спэцыялісты сыходзяцца на думцы, што большасьці з нас, хто практыкуе сацыяльнае дыстанцыяваньне і робіць толькі пэрыядычныя паездкі і паходы ў харчовыя крамы ці аптэку, няма неабходнасьці баяцца заразіцца праз адзеньне, на якое можа асесьці вірус.

Журналісты New York Times спыталіся ў экспэртаў, ці варта турбавацца наконт мыцьця і сартаваньні хатніх рэчаў і ці можна стрэсьці вірусныя часьцінкі з адзеньня ў паветра?

Адказ залежыць ад таго, ідзе мова мы пра рэчы здаровага чалавека, які ходзіць на вуліцу ці ў краму, або рэчы хворага на каранавірус, якога мы даглядаем.

Як праць свае рэчы

Звычайнае праньне не павінна выклікаць клопату. Яго можна рабіць як звычайна. Некаторыя тыпы вірусаў вельмі цяжка вычысьціць з адзеньня нават у пральнай машыне. Але новы каранавірус, на шчасьце, не належыць да іх ліку. Ён, як і вірус грыпу, пакрыты тлушчавай мэмбранай, якую лёгка зьнішчае мыла.

Таму трэба проста праць адзеньне з пральным парашком і прытрымлівацца інструкцый што да тэмпэратуры праньня. А пасьля добра прасушыць рэчы ў сушыльнай машыне ці звычайным спосабам. Гэтага больш чым дастаткова для зьнішчэньня вірусу на адзеньні. У тым выпадку, калі ён наогул там быў.

«Мы ведаем, што вірусы могуць асядаць на вопратку ад аэразольных кропель, а затым свабодна перамяшчацца ў паветры пры руху, але вам трэба шмат вірусаў, каб гэта сапраўды выклікала непакой — значна больш, чым можа асесьці на звычайнага чалавека падчас шпацыру на сьвежым паветры ці ў харчовай краме», — кажа Лінсы Мар, навуковец у галіне аэразоляў з Тэхналягічнага ўнівэрсытэту штату Вірджынія.

Як праць рэчы хворага і прыбіраць за ім

Выключэньне складаюць выпадкі, калі вы знаходзіцеся ў цесным кантакце з хворым чалавекам. Санітарна-эпідэміялягічныя службы рэкамэндуюць апранаць пальчаткі пры ўборцы памяшканьня пасьля таго, як у ім пабываў хворы.Трэба выкарыстоўваць максымальна магчымую тэмпэратуру вады і пасьля цалкам высушыць паверхні.

Можна зьмешваць у пральнай машыне бялізну хворага чалавека з адзеньнем здаровых членаў сям’і. Але калі вы проста пакінеце бялізну хворага паляжаць некаторы час, гэта таксама зьніжае рызыку, бо вірус высыхае і разбураецца.

«Мы ведаем, што гэтыя тыпы вірусаў маюць тэндэнцыю хутчэй разбурацца на тканінах, чым на цьвёрдых паверхнях, такіх як сталь або плястык», — кажа доктар Мар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG