Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як зьменшыць небясьпеку заразіцца каранавірусам у гасьцях? Парады


Аляксандар Арлоўскі «Банкет у Радзівілаў» 19 стагодзьдзе

Свае парады наконт гэтага дае ў газэце The New York Times Эрын Бромаж, прафэсар біялёгіі ва Ўнівэрсытэце штату Масачусэтс. Ягоны блог «Рызыкі — ведай іх — пазьбягай іх» прагледзелі больш за 17,5 мільёна чалавек.

На самым пачатку Эрын Бромаж адзначае, што ён наагул ня раіць хадзіць у госьці да сяброў і знаёмых, пакуль статыстыка заражэньня каранавірусам SARS-CoV-2 у вашай мясцовасьці ня пойдзе на «значны» спад.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Але прафэсар дадае, што большасьць усё адно будзе сустракацца зь сябрамі і знаёмымі ў застольлі, асабліва на выходных (ягоныя парады выданьне апублікавала напярэдадні амэрыканскага Дня памяці палеглых жаўнераў, які адзначаецца ў апошні панядзелак траўня). Таму ён прапануе некалькі парадаў, як зрабіць такое гасьцяваньне больш бясьпечным.

Паводле Эрына Бромажа, трэба загадзя скласьці сабе невялікі сьпіс правілаў для такога гасьцяваньня падчас пандэміі і потым імкнуцца выконваць іх. У прыватнасьці, варта:

  • запрашаць у госьці толькі сваякоў;
  • калі нельга абысьціся толькі сямейнікамі, запрашаць як мага менш іншых людзей;
  • рабіць гасьціну ў адкрытай прасторы, а не ў памяшканьні;
  • паставіць два сталы — адзін для сям’і, другі для астатніх гасьцей;
  • карыстацца аднаразовымі сталовымі прыборамі і посудам, калі гэта магчыма;
  • забясьпечыць свабодны і зручны доступ да месца, дзе можна мыць рукі;
  • пераканаць гасьцей, каб прыйшлі са сваёй ежай, за выняткам смажаніны;
  • не падаваць ежы, якую трэба набіраць рукамі;
  • падаваць ежу з грыля;
  • захоўваць фізычную адлегласьць;
  • для даўжэйшых размоваў надзяваць маскі;
  • стварыць фізычныя бар’еры з крэслаў і сталоў, каб госьці, падпіўшы, не падыходзілі лішне блізка адзін да аднаго;
  • пастарацца даць занятак дзецям, каб тыя як мага менш сутыкаліся з дарослымі гасьцямі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG