Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: Новыя дасьледаваньні паказваюць, што рызыка не залежыць ад групы крыві


Вынікі новых дасьледаваньняў сьведчаць, што людзі з крывёй тыпу А (другая група) ня схільныя да большай рызыкі захварэць, як меркавалася раней, піша The New York Times.

У пачатку пандэміі COVID-19 дасьледчыкі знайшлі папярэднія доказы, што другая група крыві можа быць важным фактарам рызыкі — як для заражэньня вірусам, так і для цяжкага працяканьня хваробы.

Але за апошнія некалькі месяцаў, вывучыўшы тысячы дадатковых пацыентаў з COVID-19, навукоўцы паведамляюць пра значна слабейшую сувязь з групай крыві.

Два дасьледаваньні — адно ў Масачусэцкім шпіталі агульнага профілю, а другое ў прэсьвітэрыянскай лякарні Калюмбіі ў Нью-Ёрку — не знайшлі, што кроў тыпу А павялічвае верагоднасьць заражэньня людзей COVID-19.

У новых справаздачах ёсьць доказы таго, што носьбіты крыві тыпу О (першая група) могуць быць троху менш схільныя да заражэньня. Але эфэкт настолькі малы, што людзі не павінны на гэта разьлічваць. «Ніхто не павінен думаць, што ён абаронены», — сказаў Нікалас Татанэты, навуковец з Калюмбійскага ўнівэрсытэту.

Вывучыўшы мэдычныя запісы аб 7 770 пацыентах, якія мелі станоўчы вынік аналізу на каранавірус, доктар Татанэты і ягоны асьпірант Майкл Зіц, што людзі з крывёю тыпу А падвяргаліся трохі меншай рызыцы трапіць на апарат ШВЛ. Людзі з тыпам AB (чацьвёртая група) былі схільныя да больш высокай рызыкі, але аўтары папярэдзілі, што гэты вынік можа быць ненадзейным, паколькі ў іх дасьледаваньня было вельмі мала пацыентаў з такой групай крыві.

Доктар Татанэты і Майкл Зіц апублікавалі ранейшыя вынікі вывучэньня 1559 пацыентаў у Калюмбійскай прэсьвітэрыянскай лякарні ў красавіку. Іх новы вялікі агляд цяпер разглядаецца для публікацыі ў навуковым часопісе.

Іншае новае дасьледаваньне, праведзенае ў Масачусэцкім шпіталі агульнага профілю, паказвае троху іншую карціну. Дасьледнікі таксама выявілі, што людзі з крывёю тыпу O мелі не нашмат, але менш шанцаў атрымаць COVID-19. Але група крыві зусім не ўплывала на тое, ці трапяць пацыенты на штучную вэнтыляцыю лёгкіх або на іх шанцы памерці.

Анахіта Дуа, судзінны хірург і старшы аўтар гэтага дасьледаваньня, сказала, што групу крыві ня варта ўлічваць пры ацэнцы рызыкі, зь якой сутыкаюцца пацыенты з станоўчым тэстам на COVID-19. «Я б нават не ўспамінала пра гэта», — сказала яна.

Разам з тым, нават калі групы крыві ня маюць вялікага значэньня для людзей з COVID-19, яны ўсё ж могуць раскрыць нешта важнае пра асноўную прыроду хваробы.

Бо група крыві ўплывае на тое, як наша імунная сыстэма змагаецца з інфэкцыямі. Напрыклад, людзі з крывёю тыпу А не выпрацоўваюць такія ж антыцелы, як людзі з крывёю тыпу В. Магчыма, што гэтыя малекулярныя адрозьненьні ў імуннай сыстэме тлумачаць меркаваную сувязь паміж групай крыві і каранавіруснай інфэкцыяй.

Майкл Зіц таксама дадае, што ёсьць некаторыя доказы таго, што пэўныя групы крыві маюць розную схільнасьць да згортваньня крыві і ўтварэньня тромбаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG