Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму мыла працуе лепей за іншыя сродкі дэзынфэкцыі


Ілюстрацыйнае фота

На малекулярным узроўні мыла разьбівае рэчы на часткі. На ўзроўні грамадзтва дапамагае трымацца разам, піша The New York Times.

Як адзначае амэрыканскае выданьне, «імаверна, гэта здарылася выпадкова тысячы гадоў таму. Паводле адной легенды, дождж вымываў тлушч і попел, якія засталіся ад частых ахвярапрынашэньняў жывёлаў, у суседнюю раку, дзе яны ўтварылі пену з выдатнай уласьцівасьцю чысьціць скуру і адзеньне. Магчыма, пеністыя растворы мелі расьліннае паходжаньне...».

Аднак здарылася так, што старажытнае адкрыцьцё мыла зьмяніла гісторыю чалавецтва. Хоць нашыя продкі не маглі гэтага прадбачыць, мыла ў выніку стане адным з самых эфэктыўных сродкаў абароны ад нябачных узбуджальнікаў, піша The New York Times.

Звычайна людзі думаюць пра мыла як пра нешта далікатнае і заспакаяльнае, але яно вельмі разбуральнае з пункту гледжаньня мікраарганізмаў. Кроплі звычайнага мыла, разьведзенага ў вадзе, дастаткова для разбурэньня і зьнішчэньня многіх відаў бактэрый і вірусаў, у тым ліку новага каранавірусу, канстатуе выданьне.

Са спасылкай на дасьледаваньні навукоўцаў The New York Times тлумачыць:

— Калі вы мыеце рукі з мылам, вы акружаеце любыя мікраарганізмы на скуры малекуламі мыла... Некаторыя малекулы мыла парушаюць хімічныя сувязі, якія дазваляюць бактэрыям, вірусам прыліпаць да паверхняў, здымаючы іх са скуры... Калі вы апалоскваеце рукі, усе мікраарганізмы, якія былі пашкоджаныя, захопленыя і забітыя малекуламі мыла, змываюцца.

Паводле навукоўцаў, у цэлым сродкі для дэзынфэкцыі рук не такія надзейныя, як мыла. Санітарныя сродкі, якія маюць менш за 60 адсоткаў этанолу, дзейнічаюць аналягічна, перамагаючы бактэрыі і вірусы, дэстабілізуючы іх ліпідныя мэмбраны. Але яны ня могуць так лёгка выдаліць мікраарганізмы з скуры як мыла, адзначае амэрыканскае выданьне і робіць выснову, што «збольшага мыцьцё рук зьяўляецца больш эфэктыўным, чым ачышчэньне дэзынфікуючымі сродкамі, бо дэзынфэкцыя на аснове сьпірту добрая ў тым выпадку, калі мыла і вада недаступныя.

У эпоху робататэхнічнай хірургіі і геннай тэрапіі ўсё больш дзіўна, што трошкі мыла ў вадзе, старажытны і прынцыпова нязьменны рэцэпт, застаецца адным з нашых самых каштоўных мэдычных мерапрыемстваў, піша The New York Times.

Выданьне нагадвае, што ў якасьці асновы паўсядзённай гігіены мыцьцё рук у цэлым было прынятае адносна нядаўна. У 1840-я гады вугорскі доктар Ігназ Сэмэльвэйс выявіў, што калі лекары вымылі рукі, то пасьля родаў памерла значна менш жанчын. У той час мікробы не былі шырока прызнанымі пераносчыкамі хваробаў, і многія лекары высьмейвалі меркаваньне, што брак асабістай гігіены можа стаць прычынай сьмерці іх пацыэнтаў. Агаворанага калегамі доктара Сэмэльвэйса зьмясьцілі ў вар'ятню, дзе яго жорстка зьбілі ахоўнікі, і ён памёр з прычыны інфікаваных ранаў.

Ангельская мэдсястра Фларэнс Найцінгейл таксама прасоўвала ідэю мыцьця рук у сярэдзіне 1800-х гадоў, але толькі ў 1980-я гады Цэнтры па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў выдалі першыя ў сьвеце рэкамэндацыі па гігіене рук у сьвеце.

Як падсумоўвае The New York Times, мыцьцё рук з мылам — адна з ключавых практык аховы здароўя, якая дазваляе значна запаволіць пандэмію і абмежаваць колькасьць інфэкцый, прадухіляючы катастрафічную нагрузку на бальніцы і клінікі. Але гэтая тэхніка працуе толькі ў тым выпадку, калі ўсе мыюць рукі часта і старанна.

«Мыла — гэта больш, чым асабістая абарона; пры правільным выкарыстаньні яно становіцца часткай грамадзкай сеткі бясьпекі. На малекулярным узроўні мыла працуе, разьбіваючы рэчы, але на ўзроўні грамадзтва дапамагае трымаць усё разам. Памятайце пра гэта наступным разам, калі вам захочацца абыйсьці ракавіну: жыцьцё іншых людзей знаходзіцца ў вашых руках», раіць амэрыканскае выданьне.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG