Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 13 сакавіка выдаў распараджэньне аб захадах у сувязі з пандэміяй новага каранавірусу, піша Catholic.by.
Цяпер у беларускіх касьцёлах загадана:
- ушаноўваць сьвяты крыж, абразы і рэліквіі «ўкленчваньнем ці глыбокім паклонам бяз дотыку і цалаваньня»;
- не выкарыстоўваць і не напаўняць крапільніцы асьвячонай вадой;
- на акенцах (кратах) спавядальняў прымацаваць і рэгулярна дэзынфікаваць ахоўны матэрыял;
- знак супакою перадаваць схіленьнем галавы, без тактыльнага кантакту (пацісканьня рукі);
- духоўным асобам і міністрантам старанна мыць рукі перад імшой, падчас яе захоўваць нормы гігіены.