У суботу вечарам паводле менскага часу чакаецца тэлефонная размова прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуцінам.
У Санкт-Пецярбургу каля пяці тысяч чалавек выйшлі на акцыю на Марсавым полі супраць перадачы Ісакіеўскага сабору ў Расейскай праваслаўнай царкве
Віцэ-прэм’ер Расеі Аркадзі Дварковіч заявіў, што Расея настойвае на аплаце Беларусьсю доўгу за пастаўкі газу ў мінулым годзе ў поўным аб’ёме, а зрухаў у перамовах па гэтым пытаньні пакуль няма.
У кіеўскім аэрапорце Барыспаль супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны затрымалі 26 студзеня пецярых грамадзянаў Расеі, якія прыбылі авіярэйсам зь Менску.
Першы кіраўнік так званай «Луганскай народнай рэспублікі» Валерый Болатаў памёр пры невядомых абставінах. Пра месца сьмерці таксама не паведамляецца. Як заявіў агенцтву РБК былы кіраўнік самаабвешчанай «ДНР» Аляксандр Барадай, прычыны сьмерці высьвятляюцца.
Шмат каму гэтая гісторыя запомнілася твіт-перапіскай PornHub і Роскомнадзору. У ёй расейскае ведамства адказвае на прапанову PornHub аб бясплатнай падпісцы ў абмен на разблякоўку словамі «дэмаграфіяй не гандлюем!»
Дзяржаўная дума Расеі ў пятніцу прыняла ў трэцім і канчатковым чытаньні закон, які дэкрыміналізуе першыя выпадкі сямейнага гвалту.
ФСБ афіцыйна пакуль ніяк не пракамэнтавала паведамленьні аб арышце Міхайлава і Дакучаева. У «Лябараторыі Касьперскага» пацьвердзілі арышт Стаянова.
Падчас другога паседжаньня інтэлектуальнага клюбу Сьвятланы Алексіевіч расейскі палітоляг Станіслаў Бялкоўскі даказваў, што тое, што чыніць Расея цяпер, — гэта чацьвёртая сусьветная вайна.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб допуску падразьдзяленьняў узброеных сілаў іншых дзяржаваў на тэрыторыю краіны ў 2017 годзе для ўдзелу ў шматнацыянальных манэўрах.
Віцэ-сьпікер Дзяржаўнай Думы Расеі Пётр Талстой заявіў, што шкадуе з нагоды сваёй рэплікі пра выхадцаў «з-за рысы аселасьці».
Віцэ-сьпікер Дзяржаўнай думы Расеі Пётр Талстой адмаўляецца прызнаць антысэмітызм у сваіх словах, вымаўленых на адрас праціўнікаў перадачы Расейскай праваслаўнай царкве Ісакіеўскага сабору ў Пецярбургу.
Пра гэта 25 студзеня паведаміў член Нацыянальнай рады ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Ўкраіны Сяргей Кастынскі.
Па статыстыцы, каля паловы ўсе гвалтоўных злачынстваў у Расеі зьдзяйсьняецца ў сямʼі. Прыхільнікі законапраекта лічаць, што ён неабходны для абароны традыцыйных сямейных каштоўнасьцяў.
Смольнінскі суд Пецярбургу задаволіў пазоў гараджан, якія прасілі прызнаць незаконным усталяваньне і дэмантаваць мэмарыяльную дошку кіраўніку Белага руху падчас грамадзянскай вайны ў Расеі адміралу Аляксандру Калчаку.
Міністэрства абароны Расеі спрабавала не дапусьціць украінскіх ваенных інспэктараў да месца канцэнтрацыі расейскіх узбраеньняў у Растоўскай вобласьці непадалёк ад мяжы з Украінай, паведамілі прадстаўнікі ўкраінскіх вайскоўцаў.
Жонку Ільдара Дадзіна Анастасію Зотаву затрымалі на выхадзе з будынка Канстытуцыйнага суду Расеі, які ў аўторак разглядаў скаргу актывіста на артыкул аб неаднаразовым парушэньні правілаў правядзеньня публічных мерапрыемстваў.
У анэксаваным Расеяй Крыме заблякаваны доступ да сайта ўкраінскага выданьня «Гістарычная праўда».
Намесьнік старшыні Дзярждумы Расеі, дэпутат ад «Адзінай Расеі» Пётр Талстой падтрымаў перадачу Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу ў карыстаньне Расейскай праваслаўнай царквы, скрытыкаваўшы праціўнікаў гэтай перадачы і, паводле ацэнак грамадзкіх актывістаў, дапусьціўшы антысэміцкія выказваньні.
Ня менш як дваццаць выпускнікоў маскоўскай школы для адораных дзяцей «Ліга школ» распавялі пра сэксуальны гвалт і дамаганьні з боку яе дырэктара і яго намесьніка.
Крэмль плянуе будаўніцтва эксклюзіўнай клінікі, дзе будуць абслугоўвацца асабіста прэзыдэнт Уладзімір Пуцін і яго бліжэйшыя паплечнікі. Пра гэта Reuters паведамілі некалькі крыніц, знаёмых з праектам.
Прадстаўнікі Расеі і Сырыі падпісалі дамову аб пашырэньні і мадэрнізацыі пункта матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня расейскага ваенна-марскога флёту ў сырыйскім порце Тартус.
У сьвеце адной з самых распаўсюджаных інтэлектуальных гульняў, шашак, разгортваецца скандал. Чэмпіён сьвету па 100-клеткавых шашках, украінец Юры Анікееў адхілены Міжнароднай фэдэрацыяй шашак (IDF) ад спаборніцтваў на 3 гады — «за парушэньне этычнага кодэксу фэдэрацыі».
Улады Расеі заявілі, што прымуць меры супраць базаваных у ЗША амэрыканскіх мэдыяў і сацыяльных сетак, калі расейскаму дзяржаўнаму тэлеканалу RT абмяжуюць доступ у сацсеткі.
Суд у расейскім Екацерынбургу прыняў рашэньне падоўжыць да 22 лютага арышт блогера Руслана Сакалоўскага, якога абвінавачваюць у абразе пачуцьцяў вернікаў.
Усетатарскі грамадзкі цэнтар у Рэспубліцы Татарстан распаўсюдзіў зварот да дэпутатаў розных узроўняў ды палітычных і грамадзкіх арганізацыяў. Зварот «Уратаваць татарскую мову» прапануе грамадзтву абмеркаваць ідэю абвясьціць татарскую мову адзінай дзяржаўнай мовай у рэспубліцы.
Нікі Гэйлі, кандыдатка на пасаду прадстаўніка ЗША пры ААН, заявіла, што паслабленьне санкцый у дачыненьні да Расеі магчыма толькі пасьля пазытыўных зьменаў яе палітычнага курсу.
Смольнінскі раённы суд Санкт-Пецярбургу спыніў адміністрацыйную справу супраць выкладчыка ёгі Дзьмітрыя Угая, якога абвінавачвалі ў незаконнай місіянэрскай дзейнасьці, паведамляе «Медиазона».
Вызваленьне Данбасу мірным шляхам прывядзе да здачы Крыму. Такую думку агучыла народная дэпутатка Надзея Саўчанка ў эфіры тэлеканалу «112 Украіна».
Украіна абвінавачвае Расею ў фінансаваньні міжнароднага тэрарызму і ў парушэньні канвэнцый ААН.
Эўрапейскі суд правоў чалавека прызнаў, што гэтак званы расейскі «Закон Дзімы Якаўлева», які забараняе амэрыканскім сем’ям усынаўляць дзяцей з Расеі, — неправамерны.
Супрацоўнікі камітэту дзяржкантролю Беларусі перакрылі канал паставак з Расеі вадкасьці з мэтылавым сьпіртам, паведаміў тэлеканал «Беларусь-1». У эфіры былі паказаныя бутэлькі з надпісам «Боярышник».
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Украіны Марʼяна Беца.
Праваабаронца Харкаўскай праваабарончай групы Барыс Захараў заяўляе, што 11 расейскіх добраахвотнікаў, якія змагаліся на баку Ўкраіны на Данбасе ў складзе добраахвотніцкіх батальёнаў, утрымліваюцца пад арыштам у чаканьні экстрадыцыі ў Расею.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікае міжнародную супольнасьць захаваць санкцыі супраць Расеі да поўнага аднаўленьня тэрыторыі Ўкраіны ў міжнародна прызнаных межах.
Ці вядзе міністар Макей Беларусь на Захад? У чым палягаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі і чым яны адрозьніваюцца ад расейскіх? Які патэнцыял «рускага сьвету» у Беларусі?
Расейскі мастак-акцыяніст Аляксей Кнедлякоўскі правёў у Краснадары акцыю «Новы чэкіст». У Дзень работнікаў службаў дзяржаўнай бясьпекі ён прымацаваў крыж на пастамэнт помніка заснавальніку савецкага ЧК Фэліксу Дзяржынскаму.
Расея і Ўкраіна правялі вайсковыя вучэньні за 400 кілямэтраў адно ад аднаго. Пра гэта паведамляюць міністэрствы абароны дзьвюх краін.
У Маскве 14 студзеня грамадзкія актывісты правялі акцыю ў падтрымку палітвязьняў, у прыватнасьці, за вызваленьне Ільдара Дадзіна.
Кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў Сэрбіі паведаміў пра затрыманьне двух чалавек у сувязі з падазрэньнямі ў іх датычнасьці да спробы дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі.
Такую заяву Мядзьведзеў зрабіў пасьля словаў пра тое, што ўрад працягне падтрымку сродкаў масавай інфармацыі.
10 студзеня ў Пскоўскай вобласьці адбылося дарожнае здарэньне з удзелам беларускага аўтобуса.
Сукупнае багацьце расейскіх мільярдэраў, у тым ліку зьвязаных з Уладзімірам Пуціным, вырасла на 29 мільярдаў даляраў з моманту абраньня Дональда Трампа прэзыдэнтам ЗША, адзначае амэрыканскі часопіс Forbes.
Большасьць расейцаў задаволеныя сваім жыцьцём, але ўсё яшчэ хвалююцца наконт сытуацыі ў краіне. Пра гэта сьведчыць апытаньне дасьледчага цэнтру ВЦИОМ, праведзенае ў сьнежні 2016 году.
Замежныя арганізацыі, што прыцягваюцца для будаўніцтва Беларускай АЭС і выкананьня работ на працягу гарантыйнага тэрміну, змогуць атрымліваць дазволы на прыцягненьне ў краіну замежнай рабочай сілы і спэцыяльныя дазволы на права займацца працоўнай дзейнасьцю ў Беларусі.
У Францыі з хакерамі будуць змагацца больш за 2,5 тысячы кібэрвайскоўцаў.
Расейскі апазыцыянэр Ільдар Дадзін, асуджаны на 2,5 года калёніі і этапаваны ў невядомым кірунку на пачатку сьнежня 2016 году, знайшоўся на Алтаі.
Расейскі газавы манапаліст «Газпром» пахваліўся рэкорднымі абʼёмамі паставак свайго газу ў Эўропу праз газаправод «Паўночная плынь» гэтымі днямі, калі тэмпэратура ў многіх месцах у Эўропе ўпала значна ніжэй, чым звычайна.
Загрузіць яшчэ