Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Forbes: Багацьце расейскіх мільярдэраў вырасла пасьля перамогі Трампа

Генадзь Цімчанка на сустрэчы Ўладзіміра Пуціна з бізнэсоўцамі.
Генадзь Цімчанка на сустрэчы Ўладзіміра Пуціна з бізнэсоўцамі.

Сукупнае багацьце расейскіх мільярдэраў, у тым ліку зьвязаных з Уладзімірам Пуціным, вырасла на 29 мільярдаў даляраў з моманту абраньня Дональда Трампа прэзыдэнтам ЗША, адзначае амэрыканскі часопіс Forbes.

Найбольш вырасьлі капіталы Генадзя Цімчанкі (знаходзіцца пад санкцыямі ЗША пасьля анэксіі Крыму ў сакавіку 2014 году) і Леаніда Міхельсона. Ім дапамог рост акцый газавай кампаніі НОВАТЭК (вырасьлі на 16 адсоткаў пасьля выбараў у ЗША). Цяпер маёмасьць Цімчанкі ацэньваецца ў 15 мільярдаў даляраў, а Міхельсона — больш чым у 18 мільярдаў.

Часопіс таксама згадвае саўладальніка нафтахімічнага холдынгу «Сібур» Кірыла Шамалава, якога агенцтва Reuters лічыць «зяцем Пуціна», аднак не прыводзіць канкрэтных лічбаў.

Багацьце расейскіх мільярдэраў расло ня толькі дзякуючы павышэньню цэнаў на акцыі, гэтаму спрыяла і ўмацаваньне рубля — на 20 адсоткаў у 2016 годзе.

XS
SM
MD
LG