Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Forbes зноў назваў Пуціна самым уплывовым чалавекам сьвету


Амэрыканскі часопіс Forbes склаў рэйтынг самых уплывовых людзей у сьвеце. Першае месца чацьвёрты год запар заняў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. На другім месцы — абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, на трэцім — канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель. У пяцёрцы таксама кіраўнік Кітаю Сі Цзінпінь і папа рымскі Францішак.

Рэйтынг заснаваны на шэрагу паказьнікаў, у прыватнасьці такіх, як колькасьць людзей, на якіх можа ўплываць пэрсона, якой колькасьцю грошай яна распараджаецца, наколькі актыўна яна выкарыстоўвае ўласную ўладу і некаторых іншых.

Першая дзясятка выглядае так:

1. Уладзімер Пуцін (Расея)
2. Дональд Трамп (ЗША)
3. Ангела Мэркель (Нямеччына)
4. Сі Цзінпінь (Кітай)
5. Папа рымскі Францішак (Ватыкан)
6. Кіраўніца Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы ЗША Джэнэт Елен (ЗША)
7. Сузаснавальнік карпарацыі Microsoft Біл Гейтс (ЗША)
8. Сузаснавальнік Google Лары Пэйдж (ЗША)
9. Прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі (Індыя)
10. Сузаснавальнік Facebook Марк Цукербэрг (ЗША)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG