Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін абмяркуюць двухбаковыя адносіны


У суботу вечарам паводле менскага часу чакаецца тэлефонная размова прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуцінам.

Гэта стане першай размовай двух лідэраў паьсля віншавальнага званка з Масквы ў сувязі з інаўгурацыяй новага кіраўніка Белага дому 20 студзеня.

У Маскве і Вашынгтоне афіцыйна пацьвердзілі, што званок адбудзецца. Гэтай падзеі з асаблівай цікавасьцю чакаюць у Маскве і эўрапейскіх краінах, бо некалькімі днямі раней распаўсюджваліся здагадкі пра магчымую адмену амэрыканскіх санкцыяў супраць Расеі.

У пятніцу, на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі Дональда Трампа і брытанскага прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй, прэзыдэнт ЗША заявіў, што пра скасаваньне санкцыяў супраць Расеі «гаварыць пакуль зарана». Аднак пазьней, размаўляючы з журналістамі, Трамп зрабіў больш дакладную заяву, якая пакідае месца для здагадак, што пазыцыя Вашынгтону можа зьмяніцца. Прэзыдэнт ЗША літаральна сказаў (цытата): «Мы паглядзім як пойдуць справы».

Адначасова, 27 студзеня, зьвярнула на сябе ўвагу заява Кэліэн Конуэй, дарадцы Трампа, пра тое, што ў Белым доме разглядаюць пытаньне аб зьняцьці санкцыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG