Прадстаўнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Украіны Вячаслаў Панамароў заявіў на брыфінгу па выніках інспэкцыі, што інспэкцыйную групу не дапусьцілі да расейскай артылерыі. Паводле яго, ёсьць пацьверджаная інфармацыя пра значную канцэнтрацыю артылерыі, сыстэм залпавага агню, танкаў і іншай бронетэхнікі паблізу Новачаркаску, за 50 кілямэтрах ад мяжы з Украінай. Кіеў не выключае, што зброю і тэхніку могуць перадаць сэпаратыстам у Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны.
Інспэкцыі памежных з Украінай раёнаў прадугледжаныя Венскім дакумэнтам АБСЭ аб мерах па умацаваньні даверу, які ўступіў у сілу ў 2011 годзе. Дакумэнт прадугледжвае добраахвотнае інфармаваньне.