Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка дазволіў вучэньні замежных арміяў ва Ўкраіне


Пётар Парашэнка
Пётар Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб допуску падразьдзяленьняў узброеных сілаў іншых дзяржаваў на тэрыторыю краіны ў 2017 годзе для ўдзелу ў шматнацыянальных манэўрах.

19 студзеня Вярхоўная Рада дазволіла допуск частак узброеных сілаў іншых дзяржаваў на тэрыторыю Ўкраіны ў 2017 годзе для ўдзелу ў вайсковых вучэньнях — «за» прагаласавалі 236 народных дэпутатаў.

Старшыня Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій падпісаў гэты дакумэнт 20 студзеня.

Унесены прэзыдэнтам Украіны законапраект прадугледжвае допуск на тэрыторыю краіны ў 2017 годзе падразьдзяленьняў узброеных сілаў замежных дзяржаваў для ўдзелу ў шматнацыянальных вучэньнях з мэтай падрыхтоўкі нацыянальнага войска, а таксама ўкраінска-амэрыканскіх вучэньнях «Сі Брыз-2017» і «Рэпід Трайдэнт-2017».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG