Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Пецярбургу пастанавіў зьняць мэмарыяльную дошку Калчаку


Мэмарыяльная дошка адміралу Калчаку
Мэмарыяльная дошка адміралу Калчаку

Смольнінскі суд Пецярбургу задаволіў пазоў гараджан, якія прасілі прызнаць незаконным усталяваньне і дэмантаваць мэмарыяльную дошку кіраўніку Белага руху падчас грамадзянскай вайны ў Расеі адміралу Аляксандру Калчаку. Пра гэта паведаміў карэспандэнт «Інтэрфакса» з залі суду.

Судзьдзя вырашыла прызнаць незаконнай пастанову ўраду Санкт-Пецярбургу аб усталяваньні мэмарыяльнай дошкі Калчаку і ўскласьці на камітэт па культуры ўраду Санкт-Пецярбургу абавязкі па яе дэмантажы.

Дошка памяці ваеначальніка і аднаго зь лідэраў Белага руху ў гады грамадзянскай вайны ў Расеі Калчака была ўсталяваная 12 лістапада 2016 году ў Пецярбургу на доме 3 па вуліцы Вялікая Зяленіна. Ініцыятарам яе ўсталяваньня быў мэмарыяльна-асьветніцкі і гісторыка-культурны цэнтар «Белая справа». Губэрнатар Пецярбургу Георгій Палтаўчанка зацьвердзіў усталяваньне дошкі.

Калчак — палярны дасьледнік, герой Першай сусьветнай вайны, адмірал. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году атрымаў магчымасьць працягнуць кар’еру ў ЗША, але вярнуўся ў Расею для барацьбы з бальшавікамі, лічачы іх уладу пагібельнай для Расеі. Удзельнік белага руху на Усходзе, расстраляны ў 1920 годзе. Пытаньне аб рэабілітацыі Калчака да гэтага часу ня вырашана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG