Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі удзельнікаў акцыі ў падтрымку палітвязьняў


Затрыманьне на адной з ранейшых акцыяў у падтрымку палітвязьняў (архіўнае фота)

У Маскве 14 студзеня грамадзкія актывісты правялі акцыю ў падтрымку палітвязьняў, у прыватнасьці, за вызваленьне Ільдара Дадзіна. Расейскі праваабарончы партал «ОВД-инфо» са спасылкай на відавочцаў і ўдзельнікаў акцыі паведамляе, што неўзабаве пасьля пачатку «народнага сходу» паліцыя стала затрымліваць прысутных.

Адзін з затрыманых, Уладзімір Залішчак, напісаў у твітэры, што дастаўленай ў аўтазак жанчыне стала дрэнна. Ёй выклікалі хуткую дапамогу. Усяго на акцыю, паводле Залішчака, сабраліся каля 50 чалавек.

Ільдар Дадзін быў першым у Расеі асуджаны за неаднаразовае парушэньне правілаў правядзеньня мітынгу. У лістападзе 2016 года ён паскардзіўся на катаваньні ў карэльскай калёніі. Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў заявіла, што праверыла скаргі Дадзіна, але не знайшла ім пацьверджаньня.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG