Гаворка ідзе пра Прэдрага Баджычэвіча і Нэманью Рысьціча, якія, як лічыць сьледзтва, спрабавалі зрынуць урад Чарнагорыі пасьля атрыманьня ім у сьнежні 2015 году запрашэньня ўступіць у НАТО.
Улады Чарнагорыі раней заклікалі Сэрбію арыштаваць і выдаць гэтых дваіх, каб аддаць іх пад суд.
Нэманья Рысьціч стаў шырока вядомы пасьля публікацыі ў канцы мінулага году фатаграфіі, на якой ён стаіць побач з расейскім міністрам замежных справаў Сяргеем Лаўровым падчас аднаго з візытаў кіраўніка расейскага МЗС у Бялград.
Раней галоўны пракурор Чарнагорыі назваў імёны двух расейскіх грамадзянаў — Уладзіміра Папова і Эдуарда Шырокава — якія падазраюцца ў арганізацыі спробы перавароту ў Падгорыцы.