Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу 5 тысяч выступілі супраць перадачы Ісакіеўскага сабору царкве


У Санкт-Пецярбургу каля пяці тысяч чалавек выйшлі на акцыю на Марсавым полі супраць перадачы Ісакіеўскага сабору ў Расейскай праваслаўнай царкве. Мітынг ня быў узгоднены з адміністрацыяй гораду ў сувязі з тым, што ў гэты ж час у тым жа месцы будуць мітынгаваць прыхільнікі перадачы сабору царкве.

Зь іншага боку ад вечнага агню праходзілі два малалікія пікеты пад сьцягамі ў выглядзе георгіеўскіх стужак. Акцыю супраць перадачы сабора давялося правесьці ў выглядзе сустрэчы з дэпутатамі. Мікрафонаў не было, таму вакол кожнага з дэпутатаў зьбіраўся шчыльны натоўп, людзі задавалі пытаньні і выказваліся самі.

На думку дэпутата Заканадаўчага сходу Пецярбургу Барыса Вішнеўскага, акцыя паклала пачатак грамадзянскага супраціву, які будзе шырыцца. Вішнеўскі лічыць, што Ісаакіеўскі сабор выдатна працаваў як музэй — другі паводле наведвальнасьці ў горадзе, і ў той жа час там пастаянна ішлі службы, так што перамены спатрэбіліся толькі царкоўнікам. Паводле слоў дэпутата, РПЦ забірае сабе не разбураныя храмы, а толькі тыя, якія прыносяць прыбытак. Удзельнікі акцыі паказвалі на тое, што летась ў Ісакіеўскім саборы прайшлі тысячы службаў, і называлі сьвятароў хціўцамі, якія, на думку пратэстуючых, ня змогуць беражліва абыходзіцца з помнікам.

У якасьці прыкладу дрэннага абыходжаньня Царквы з помнікамі дэпутат Максім Рэзьнік прывёў даўно ўжо перададзены царкве Казанскі сабор, каменную калянаду якога нядаўна пафарбавалі фарбай, чаго ніколі не дапусьцілі б прафэсійныя рэстаўратары.

На думку гісторыка Данііла Кацюбінскага, ніхто не чакаў, што прыйдзе так шмат людзей. Гісторык лічыць, што людзі прыйшлі на Марсава поле ня толькі ў абарону Ісакіеўскага сабору — яны прыйшлі, каб памяняць уладу, таму што толькі гэта і магло б вырашыць падобныя праблемы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG