Барадай сказаў, што даведаўся пра сьмерць Болатава ад яго блізкіх, удакладніўшы, што ня ў курсе падрабязнасьцяў сьмерці.
У красавіку 2014 году на народным сходзе жыхароў Луганску Валерый Болатаў быў абраны часовым выканаўцам абавязкаў «народнага губэрнатара» Луганскай вобласьці. Ён удзельнічаў ва ўзброеным захопе будынку Ўпраўленьня СБУ ў Луганскай вобласьці, быў адным з камандзіраў «арміі Паўднёвага Ўсходу». 14 жніўня 2014 год сышоў у адстаўку пасьля раненьня. Яго зьмяніў на пасадзе кіраўніка «ЛНР» Ігар Платніцкі, які пазьней падпісаў менскія пагадненьні.
Апошняе публічнае інтэрвію ў Болатава ўзяло агенцтва «Росбалт». У ім экс-кіраўнік «ЛНР» жорстка крытыкаваў свайго пераемніка Платніцкага, сказаўшы, што быў пазбаўлены сваёй пасады ў выніку змовы.