Некаторыя, адзначыў прэс-сакратар Маскоўскага патрыярха, нават супраць кантактаў праваслаўных з каталікамі. Ці зьвяртаўся Ватыкан з запытам на візыт у Маскоўскі патрыярхат, незразумела.
Пытаньні супрацоўніцтва Беларусі і Ватыкана абмеркаваныя 13 лістапада на сустрэчы намесьніка міністра замежных спраў Алега Краўчанкі і апостальскага нунцыя (пастаянны дыпляматычны прадстаўнік папы рымскага) Габара Пінтэра, паведаміла прэс-служба МЗС.
«Сабор біскупаў адзначае, што працэс прадстаўленьня так званага томасу аб аўтакефаліі зьяўляецца штучным, навязаным звонку», — гаворыцца ў дакумэнце.
Сустрэча архіярэяў Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам не адбылася, заявіў кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкага адзьдзелу УПЦ (МП), арцыбіскуп Клімэнт (Вячэра).
Такое пагадненьне заключылі прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас і архіяпіскап Атэнскі і ўсяе Элады Геранім ІІ.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб асаблівасьцях карыстаньня Андрэеўскай царквой Нацыянальнага запаведніку «Сафія Кіеўская».
Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка і Сусьветны патрыярх Барталамей па выніках сустрэчы ў Стамбуле падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеяньні паміж Украінай і Канстантынопальскім патрыярхатам, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў прэс-службе адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны.
Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт (Дзенісенка) у эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода расказаў, як будзе стварацца новая памесная праваслаўная царква ва Ўкраіне і як будзе адбывацца падзел маёмасьці з РПЦ.
Яе падпісалі прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка і патрыярх Усяленскай царквы Варфаламей 3 лістапада ў Стамбуле.
Цяпер частка праваслаўнай царквы, якая падпарадкоўваецца РПЦ, называецца Ўкраінская праваслаўная царква (Маскоўскага патрыярхату).
Прадстаўнік Канстантынопальскага патрыярха пры Сусьветнай радзе цэркваў архіяпіскап Ёў (Геча) у інтэрвію Ўкраінскай рэдакцыі Бі-Бі-Сі ня выключыў магчымасьці наданьня аўтакефаліі ў Беларусі — калі папросяць царква і дзяржава.
Прадстаўнік Канстантынопальскага патрыярха пры Сусьветнай радзе цэркваў архіяпіскап Іёў (Геча) лічыць, што нядаўні сынод у Стамбуле фактычна ліквідаваў Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату.
У Савет міністраў Беларусі 1 лістапада накіраваная пэтыцыя «Зрабіць Дзяды непрацоўным днём — даць магчымасьць ушанаваць продкаў!» з 2.588 подпісамі.
Больш за 160 гадоў за зьнявагу рэлігіі не каралі, хоць да апошняга часу за гэта маглі выпісаць штраф да 25 тысяч эўра.
Цяпер ва Ўкраіне дзейнічаюць дзьве рэлігійныя арганізацыі, якія называюць сябе «Ўкраінская праваслаўная царква».
Ірляндзкая сьпявачка Шынэд О’Конар абвясьціла, што навярнулася ў іслам і памяняла сваё імя на Шугада Давіт.
Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей заявіў, што ў пытаньні наданьня аўтакефаліі ён дзейнічае «ў інтарэсах ўкраінскага народа», паведамляе «Інтэрфакс», спасылаючыся на грэцкі інфармацыйны сайт.
Усяленскі патрыярх Варфаламей ясна выказаў патрыярху РПЦ Кірылу сваё стаўленьне да ўкраінскага пытаньня, заявіўшы, што Канстантынопальскі патрыярхат ня мае намеру саступаць ціску.
Што азначаюць для Беларусі рашэньні Сынодаў Канстантынопальскага і Маскоўскага патрыярхатаў? Ці стаў лягчэйшым шлях беларускага праваслаўя да аўтакефаліі? Абмяркоўваюць Сяргей Абламейка, Валер Карбалевіч, Юры Дракахруст і вядучая Ганна Соўсь.
Архірэйскі сынод Расейскай замежнай праваслаўнай царквы абвясьціў аб спыненьні эўхарыстычных зносінаў з Канстантынопальскім патрыярхатам пасьля яго дзеяньняў ва Ўкраіне, заклікаў яго да пакаяньня.
У Бабруйску збанкрутаваная арганізацыя «БабруйскБудКамплект» ня можа прадаць адміністрацыйны будынак, якім у савецкі час замаскавалі касьцёл, зьнішчыўшы ягоны фасад.
Рада Менскай эпархіі пагражае перадаць справу ярэя Аляксандра Шрамка ў царкоўны суд для разгляду пытаньня аб мэтазгоднасьці яго далейшага сьвятарскага служэньня «ў выпадку зацятасьці ў сваіх дзеяньнях і нежаданьня стаць на шлях выпраўленьня».
Невядомае месца пахаваньня Скарыны, няма перакананьня народу ў ягонай сьвятасьці, ініцыяваньне працэсу не адпавядае нормам касьцёльнага заканадаўства.
Ва Ўкраіне ёсьць разуменьне, што яна не павінна адварочвацца ад Беларусі, што б Беларусь ні рабіла.
Такое меркаваньне выказала ў інтэрвію Свабодзе расейскі навуковец Алена Белякова, старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтру гісторыі рэлігіі і царквы Інстытуту расейскай гісторыі РАН
Паехаць на Афон у якасьці турыста можа любы чалавек, які мае грэцкую візу і дазвол на ўезд на Афон. «Маліцца Богу мы можам у любым месцы на Зямлі», — заявіў у інтэрвію Рускай службе Бі-бі-сі кіраўнік аддзела зьнешніх царкоўных сувязяў Рускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Іларыён.
У Беларусі сёньня няма ні аўтакефальнай, ні аўтаномнай праваслаўнай царквы. У кананічным сэнсе беларускія вернікі аб’яднаныя ў Беларускі экзархат Расейскай праваслаўнай царквы. Ці патрэбная Беларусі царкоўная незалежнасьць і ці мае краіна права на аўтакефалію?
Вакол сытуацыі з добраўпарадкаваньнем Вайсковых могілак у Менску разгарэўся яшчэ адзін скандал. Унук сьвятара, чыю магілу каля царквы Аляксандра Неўскага перарабілі ў рамках гэтага добраўпарадкаваньня, зьбіраецца падаваць у суд.
Руская праваслаўная царква аддзялілася ад Канстынопальскай у 1448 годзе, зрабіўшы такі самы крок, як Украінская аўтакефальная. Канстантынопаль прызнаў аддзяленьне Маскоўскай царквы толькі праз 141 год.
У інтэрвію Свабодзе кантравэрсійны расейскі рэлігійны дзяяч расказаў, чым запомніцца візыт патрыярха Кірыла ў Менск, забарону на службу для айца Аляксандра Шрамка ды магчымасьць узьнікненьня ў Беларусі сваёй царквы, незалежнай ад Масквы.
Сьвятар Аляксандар Шрамко, адпраўлены на год за штат, сказаў, што ўказ адносна яго прыняты без кананічнага абгрунтаваньня. Праз фэйсбук ён таксама зьвярнуўся з просьбай аб фінансавай дапамозе і напісаў, што прымае прапановы аб супрацоўніцтве.
Вядомы герарх Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, былы сакратар цяпер нябожчыка мітрапаліта Кіеўскага Уладзіміра, мітрапаліт Аляксандар (Драбінка) абвясьціў сябе клірыкам Канстантынопальскага патрыярхату.
Мікола Матрунчык, старшыня Беларускага праваслаўнага брацтва ў гонар Сьвятых віленскіх пакутнікаў, якое дзейнічае пры Беларускім экзархаце, расказаў пра наступствы рашэньня Сыноду РПЦ для беларускіх вернікаў.
Ва ўсіх краінах, дзе кананічнай аўтакефальнай царквы няма, навідавоку перавага ацэнак на карысьць Маскоўскага патрыярхату, у Беларусі ў тым ліку.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка перакананы, што рашэньнем аб спыненьні дачыненьняў з Канстантынопалем РПЦ выйшла на шлях самаізаляцыі і канфлікту з усясьветным праваслаўем.
Сёньня ў Менскім эпархіяльным упраўленьні было агучана афіцыйнае рашэньне адносна сьвятара Аляксандра Шрамко, якому вусна забаранілі служыць падчас візыту ў Беларусь Маскоўскага патрыярха Кірыла.
Прадстаўнік РПЦ назваў сьпіс месцаў, за малітвы ў якіх цяпер могуць нават адлучыць ад царквы. Калі даведаюцца.
Вернікі Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ) ня змогуць маліцца і прычашчацца ў храмах на гары Афон з прычыны разрыву адносін паміж Маскоўскім і Канстантынопальскім патрыярхатамі.
Гэта ня першы канфлікт між праваслаўнымі цэрквамі. Можа паўтарыцца сцэнар катарскага канфлікту
У Кіеўскім патрыярхаце Ўкраінскай праваслаўнай царквы мяркуюць, што сваім рашэньнем аб поўным спыненьні дачыненьняў з Канстантынопалем Расейская праваслаўная царква паўтарае «палітыку Крамля, накіраваную на самаізаляцыю ў адказ на законныя рашэньні міжнароднай супольнасьці».
Правядзеньне ў Менску Сыноду РПЦ, які рэзка асудзіў курс на аўтакефалію Ўкраінскай праваслаўнай царквы, размывае вобраз Беларусі як краіны-міратворцы і самастойнага міжнароднага суб’екта.
Паводле РПЦ, апошнія дзеяньні Канстантынопаля адносна ўкраінскіх «раскольнікаў» былі «беззаконнымі», а Патрыярх Канстантынопальскі «ўпаў у ерась».
Беларускі праваслаўны тэоляг і блогер Натальля Васілевіч камэнтуе Свабодзе паседжаньне сыноду РПЦ у Менску, праблемы ўкраінскай ды беларускай царкоўнай аўтакефаліі.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў у інтэрвію парталу catholic.by пра кароткую размову з Папам рымскім у Ватыкане.
Сьвятару забаранілі служыць, бо ён «моцна закрануў» патрыярха Кірыла.
Лідэры Расейскай праваслаўнай царквы сустракаюцца ў Менску 15 кастрычніка на фоне спрэчкі з нагоды аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царквы.
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з Патрыярхам Маскоўскім і Ўсяе Русі Кірылам. Кіраўнік Беларусі падкрэсьліў важнасьць адзінства царквы, заявіўшы, што «раскол — гэта заўсёды дрэнна» і што «мы як прыхаджане будзем старацца падтрымліваць яднаньне ўсіх працэсаў».
Падчас выступу ў Менску, патрыярх маскоўскі Кірыл назваў Беларусь часткай «нашай зямлі», узгадаў часы, калі царкоўнае жыцьцё працякала тут нялёгка, пахваліў улады Беларусі і раскрытыкаваў украінскія.
У менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, або чырвоным касьцёле, узьнялі на вежу тры вялізныя званы.
Для тых, хто ня мае часу чытаць падрабязныя справаздачы пра візыт кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы, які пачаў свой візыт у Менск, перакажам тэлеграфна самыя цікавыя дэталі першага дня.
Загрузіць яшчэ