Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятара Аляксандра Шрамко афіцыйна звольнілі з пасады за крытыку патрыярха


Аляксандар Шрамко

Сёньня ў Менскім эпархіяльным упраўленьні было агучана афіцыйнае рашэньне адносна сьвятара Аляксандра Шрамко, якому вусна забаранілі служыць падчас візыту ў Беларусь патрыярха Кірыла.

Паводле ўказу Мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла, Аляксандра Шрамко афіцыйна вызвалілі з пасады сьвятара «бяз права служэньня, нашэньня ярэйскага крыжа і даваньня блаславеньня». Падставай для звальненьня названыя «сыстэматычныя публікацыі ў СМІ паведамленьняў, якія ганьбяць Праваслаўную Царкву і сеюць у сэрцах людзей варожасьць і нянавісьць».

Удакладняецца, што праз год будзе разглядацца пытаньне пра далейшае служэньне Шрамко ў іерэйскім сане.

Царкоўнаму кіраўніцтву не спадабалася тое, што сьвятар апублікаваў фатаздымкі з аховай патрыярха і ягоным аўтамабілем. Айцец Аляксандар быў выкліканы ў эпархіяльнае ўпраўленьне у 11 гадзінаў, прыйшоў ён у цывільным адзеньні. Каля ўпраўленьня яго чакалі журналісты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG