Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра сытуацыю ў праваслаўі: раскол — гэта заўсёды дрэнна


Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з Патрыярхам Маскоўскім і Ўсяе Русі Кірылам. Менск, 15 кастрычніка 2018 году

Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з Патрыярхам Маскоўскім і Ўсяе Русі Кірылам. Кіраўнік Беларусі падкрэсьліў важнасьць адзінства царквы, заявіўшы, што «раскол — гэта заўсёды дрэнна» і што «мы як прыхаджане будзем старацца падтрымліваць яднаньне ўсіх працэсаў».

«На жаль, наша Царква вельмі часта ў гісторыі станавілася закладніцай міждзяржаўных адносін. Часам нашых няправільных учынкаў. Вы павінны ведаць нашу непахісную дзяржаўную пазыцыю, што раскол — гэта заўсёды дрэнна. І гэта дрэнныя наступствы. Наступствы небясьпечнейшыя за ўсё. таму мы вельмі балюча ставімся да таго, што адбываецца сёньня ў праваслаўі», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Лукашэнка падкрэсьліў, што сучасны сьвет зьмяніўся.

«Мала таго, што паскорыўся, ён зьмяніўся ня ў лепшы бок. І закладнікі ўжо ўсё насельніцтва нашай плянэты. Гэта перш за ўсё кепскі настрой. А настрой — гэта заўсёды было адказнасьцю Царквы. Таму гэта б’е найперш па Царкве, па яе служках», — адзначыў Аляксандар Лукашэнка.

Ён таксама пажадаў патрыярху Кірылу мудрасьці і цярпеньня. «Мы як прыхаджане будзем старацца падтрымліваць яднаньне ўсіх працэсаў, каб захаваць мір на зямлі. Ужо занадта блізка мы падышлі да небясьпечнай рысы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG