Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел у інтэрв’ю Tut.by сярод іншага выказаўся пра магчымасьць беларускай аўтакефаліі, розьніцу паміж расейцамі і беларусамі, а таксама пра законапраект аб хатнім гвалце, які ня быў прыняты летась.
Усяленскі патрыярх Варфаламей падпісаў томас — дакумэнт, які пацьвярджае кананічны статус новай Праваслаўнай царквы Ўкраіны.
Усяленскі патрыярх Варфаламей 5 студзеня 2019 году ў Стамбуле падпісаў томас для Праваслаўнай царквы Ўкраіны. Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Ўкраіны Эпіфаній і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падзякавалі ўсім датычным да гэтай гістарычнай падзеі.
У цырымоніі бралі ўдзел кіраўнік ПЦУ Эпіфаній, а таксама прысутнічалі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, кіраўнік МЗС Павал Клімкін, міністар абароны Сьцяпан Паўтарак, сьпікер Рады Андрэй Парубій.
5 і 6 студзеня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, старшыня Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій і кіраўнік Праваслаўнай царквы Ўкраіны Эпіфаній прымуць удзел у цырымоніі падпісаньня і ўручэньня томасу ў Стамбуле.
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі заявіў, што ў краіне не імкнуцца да аўтакефаліі, а спроба яе атрымаць будзе азначаць зьнішчэньне Беларускай праваслаўнай царквы.
Патрыярх Канстантынопальскай царквы Варфаламей апублікаваў зварот да праваслаўных цэркваў сьвету напярэдадні падпісаньня томасу аб аўтакефаліі для Ўкраінскай праваслаўнай царквы.
Свабодзе паказалі ўнікальныя рэліквіі сьвятых, самыя старажытныя зь якіх адносяцца да ІІІ стагодзьдзя нашай эры. Іх знайшлі ў касьцёле Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле. Рэліквіі разам са старымі мэтрычнымі кнігамі былі замураваныя ў касьцельнай сьцяне ў 1940-я гады
У штаце Керала на поўдні Індыі працягваюцца сутыкненьні радыкальна настроеных індуістаў з паліцыяй. Іх прычынай стала адмена забароны на ўваход жанчын у адзін з храмаў.
Хрысьціянская поўнаэвангельская царква «Новае жыцьцё», што ў былой вёсцы Сухарава, зноў пад пагрозай зносу. На яе месцы зьбіраюцца пабудаваць сярэднюю школу больш як на тысячу вучняў і басэйн.
Сярод знаходак — парафіяльныя кнігі хрышчэньняў, шлюбаў, памерлых і ахвярадаўцаў, некаторыя яшчэ з XIX стагодзьдзя, а таксама мошчы сьвятой Тэрэзы, сьвятой Цэцыліі і папы Грыгорыя Вялікага. Самыя старыя — сьвятой Цэцыліі, якая жыла ў Рыме ў II стагодзьдзі.
Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей пацьвердзіў намер даць 6 студзеня Томас аб аўтакефаліі новай Праваслаўнай царкве Ўкраіны, зазначыўшы, што гэта будзе «вялікая і гістарычная падзея».
Расейская праваслаўная царква створыць экзархат (намесьніцтва) у Заходняй Эўропе. Рашэньне аб гэтым было прынятае ў пятніцу на Сынодзе царквы ў Маскве.
Завяршылася пасяджэньне Сьвятога сыноду Грузінскай праваслаўнай царквы, якое праходзіла 27 сьнежня цягам амаль трох гадзін.
Папа рымскі Францішак зьвярнуўся да вернікаў з традыцыйным пасланьнем «Urbi et orbi» («Гораду і сьвету») з нагоды Раства.
Урад Іраку абвясьціў Раство дзяржаўным сьвятам. Напярэдадні краіну наведаў дзяржаўны сакратар Ватыкану кардынал П’етра Паралін.
Сэрбская праваслаўная царква падрывае незалежнасьць Чарнагорыі, таму чарнагорскія ўлады дабіваюцца аднаўленьня аўтакефальнай Чарнагорскай праваслаўнай царквы.
«Дастае пісталет і кажа: мы можам вас расстраляць», — украінскі архіяпіскап Філарэт апавёў пра супрацоўніцтва царквы і КДБ.
Невядомыя, прыкрыўшыся імем дэпутата Эўрапейскага парлямэнта, спрабавалі ў размове справакаваць прадстаяцеля Праваслаўнай царквы Ўкраіны, мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Ўкраіны Эпіфанія. Аб гэтым паведамляецца на старонцы Праваслаўнай царквы Ўкраіны ў Фэйсбуку.
Пётар Парашэнка падпісаў закон, які абавязвае царкву, кіруючы цэнтар якой знаходзіцца ў краіне, прызнанай ва Ўкраіне агрэсарам або якая акупуе частку тэрыторыі Ўкраіны, згадваць пра свой замежны статус у назьве.
Праваслаўная царква Ўкраіны мае каля 7 тысяч парафій, заявіў яе новавыбраны прадстаяцель Эпіфаній у эфіры тэлеканала «1+1».
Менская эпархія пастанавіла правесьці «тлумачальную працу» ў сваіх прыходах аб пазыцыі РПЦ у царкоўным канфлікце ва Ўкраіне, немагчымасьці супольных служэньняў і ўдзелу ў таінствах.
Пракуратура штату Ілінойс западозрыла амаль 700 сьвятароў у сэксуальных дамаганьнях да дзяцей. Інфармацыя аб злачынствах апублікаваная ў дакладзе пракуратуры штата.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл зьвярнуўся да кіраўнікоў іншых праваслаўных цэркваў сьвету з заклікам не ўступаць у зносіны з створанай ва Ўкраіне новай праваслаўнай царквой.
Украінская царква, якая падпарадкоўваецца маскоўскаму патрыярху Кірылу, павінна адлюстраваць сваё расейскае паходжаньне ў назьве.
На думку арцыбіскупа Кандрусевіча, Беларусі варта пераняць досьвед Літвы — каб сэмінарысты хадзілі ў войска на пару месяцаў, і то раз на 5 гадоў.
Як будзе ўплываць стварэньне памеснай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ва Ўкраіне на ўкраінска-беларускія дачыненьні і на сытуацыю ў Беларусі?
Праваслаўны сьвятар з аграгарадка Міханавічы завёў відэаблог на ютубе і за два гады стаў адным з самых папулярных блогераў праваслаўнай царквы.
17 сьнежня Папская рада па культуры абнародавала інструкцыю пад назвай «Закрыцьцё і новае касьцельнае выкарыстаньне сьвятыняў» (La dismissione e il riuso ecclesialedi chiese).
Папа Францішак у аўторак асудзіў нацыяналістычных палітыкаў, якія вінавацяць мігрантаў у праблемах сваіх краінаў і самі сеюць у грамадзтве недавер, праводзячы ксэнафобскую і расісцкую палітыку з мэтай павышэньня папулярнасьці.
«Стварэньне царквы — гэта гістарычны момант для Ўкраіны», — гаворыцца ў паведамленьні.
15 сьнежня на Аб’яднаўчым саборы ў Кіеве абралі галаву адзінай Украінскай памеснай праваслаўнай царквы — Эпіфанія. Ён быў мітрапалітам Пераяслаўскім і Белацаркоўскім, рэктарам Кіеўскай праваслаўнай багаслоўскай акадэміі.
Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату сёньня на пазачарговым сынодзе ўхваліла рашэньне аб звальненьні двух эпіскапаў, якія ўзялі ўдзел у аб’яднаўчым саборы 15 сьнежня па стварэньні адзінай памеснай царквы ва Ўкраіне.
16 сьнежня раніцай новаабраны першаярарх Праваслаўнай царквы Ўкраіны мітрапаліт Эпіфаній правёў першую літургію ў Міхайлаўскім саборы ў Кіеве.
Беларускі сьвятар а. Аляксандар Шрамко мяркуе заўчасным казаць пра аб’яднаньне ўсіх праваслаўных плыняў ва Ўкраіне, нягледзячы на сёньняшняе абвяшчэньне аб стварэньні адзінай памеснай царквы і выбары яе першагерарха.
Новаабраны мітрапаліт памеснай Праваслаўнай царквы Ўкраіны Эпіфаній зьвярнуўся да людзей на Сафійскай плошчы ў Кіеве.
Як разьвіваліся адносіны паміж цэрквамі ад зьяўленьня хрысьціянства на Русі? Глядзіце пра гэта ў відэа.
Царква будзе мець аўтакефальныя правы, але ейны статус вызначаны як мітраполія Канстантынопальскага патрыярхату.
Застаецца дзень да аб’яднаўчага сабору ў кіеўскай Сафіі, на якім мусяць абвясьціць аб стварэньні ва Ўкраіне адзінай памеснай праваслаўнай царквы і выбраць яе прадстаяцеля.
Канстантынопальскі патрыярх мае ўручыць УПЦ томас аб аўтакефаліі 6 студзеня 2019 году, мяркуюць ва Ўкраіне. Выбары мітрапаліта аб’яднанай Украінскай праваслаўнай царквы чакаюцца 15 сьнежня.
У Андрэеўскай царкве ў Кіеве 13 сьнежня адбылася першая архірэйская літургія ў нядаўна адноўленай стаўрапігіі Сусьветнага патрыярхату ва ўкраінскай сталіцы.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША апублікаваў штогадовую справаздачу пра рэлігійную свабоду за 2017 год. Матэрыялы для справаздачы зьбіралі амбасады ЗША.
У Кіеве рыхтуюцца да аб’яднаўчага сабору для стварэньня адзінай памеснай Украінскай праваслаўнай царквы, нягледзячы на ціск з Масквы. Аб’яднаўчы сабор у Кіеве прызначаны на 15 сьнежня.
Сынод Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату абмеркаваў сытуацыю, якая склалася ў сувязі з «дзеяньнямі Канстантынопальскага Патрыярха Варфаламея, і ціскам з боку ўкраінскай дзяржавы».
Папа Францішак падкрэсьлівае, што сьвятары павінны выконваць зарок бясшлюбнасьці.
Афіцыйны прадстаўнік Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін у сваім фэйсбуку выказаўся з нагоды абмеркаваньня беларускага падручніка расейскай літаратуры.
Беларусь заняла 13-е месца паводле рэлігійнасьці сярод 34 краінаў Эўропы, сьведчыць дасьледаваньне, апублікаванае амэрыканскім цэнтрам Pew.
Служба бясьпекі Украіны паведаміла, што падчас ператрусаў у памяшканьнях УПЦ (Маскоўскага патрыярхату) і прыватных будынках, якія належаць прадстаўнікам гэтай канфэсіі, «выявілі прыкметы функцыянаваньня арганізаванай сеткі распаўсюду матэрыялаў, якія распальваюць рэлігійную варожасьць».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Канстантынопальскі патрыярхат прызначыў на 15 сьнежня правядзеньне аб’яднаўчага сабору праваслаўных цэркваў краіны, на якім абвесьцяць аб стварэньні адзінай памеснай царквы і выберуць яе кіраўніка.
Загрузіць яшчэ