Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак заклікаў да міру і павагі паміж вернікамі


Папа Францішак зьвяртаецца да вернікаў у Ватыкане з традыцыйным пасланьнем «Urbi et orbi»
Папа Францішак зьвяртаецца да вернікаў у Ватыкане з традыцыйным пасланьнем «Urbi et orbi»

Папа рымскі Францішак зьвярнуўся да вернікаў з традыцыйным пасланьнем «Urbi et orbi» («Гораду і сьвету») з нагоды Раства. Пантыфік пажадаў братэрства і ўзаемнай павагі прадстаўнікам усіх народаў, культур і рэлігій.

Папа рымскі падкрэсьліў, што адрозьненьні паміж вернікамі не ўтвараюць пагрозы, а зьяўляюцца агульным багацьцем. Гаворачы аб праблемах расізму, ксэнафобіі і нецярпімасьці, пантыфік прывёў у прыклад мастака, які стварае мазаіку з мноства колераў, а ня толькі толькі зь некаторых.

Асаблівую ўвагу папа Францішак надаў Украіне, якая стварыла аўтакефальную памесную праваслаўную царкву, незалежную ад Маскоўскага патрыярхату. «Хай прынясе народжаны Госпад палёгку ўлюбёнай Украіне, якая прагне зноў здабыць працяглы мір, які ўсё яшчэ не наступіў. Толькі з дапамогай міру, паважлівага стаўленьня да правоў кожнай нацыі, краіна зможа акрыяць ад перанесеных пакут і аднавіць годныя ўмовы жыцьця для сваіх грамадзян». Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы казаў пра блізкасьць да хрысьціянскіх супольнасьцяў на ўсходзе Эўропы і памаліўся за тое, каб яны «змаглі пабудаваць братнія і сяброўскія адносіны».

У сваім сёлетнім калядным пасланьні папа Францішак нагадаў і пра іншыя канфлікты. Ён памаліўся за тое, каб «ізраільцяне і палестынцы аднавілі дыялёг і ўсталі на шлях міру». Заклікаў міжнародную супольнасьць «прыкласьці рашучыя намаганьні для дасягненьня палітычнага рашэньня» сырыйскага канфлікту, каб «тыя, хто былі вымушаныя пакінуць свае зямлі і шукаць прытулку ў іншым месцы, змаглі вярнуцца і жыць у міры ў сваёй айчыне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG