Усяленскі патрыярх Варфаламей у Стамбуле падпісаў томас для Праваслаўнай царквы Ўкраіны

абноўлена
Зьлева направа: кіраўнік Праваслаўнай царквы Ўкраіны мітрапаліт Эпіфаній, Усясьветны патрыярх Варфаламей і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка. Стамбул 5 студзеня 2018 году.
Зьлева направа: кіраўнік Праваслаўнай царквы Ўкраіны мітрапаліт Эпіфаній, Усясьветны патрыярх Варфаламей і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка. Стамбул 5 студзеня 2018 году.

У цырымоніі бралі ўдзел кіраўнік ПЦУ Эпіфаній, а таксама прысутнічалі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, кіраўнік МЗС Павал Клімкін, міністар абароны Сьцяпан Паўтарак, сьпікер Рады Андрэй Парубій.

Скрутак, які падпісаў Варфаламей, каліграфічна аформіў мастак, каліграф Лукас з манастыра Ксэнафонт, што на Афоне.

Як падпісвалі томас пра аўтакефалію для Ўкраіны. ВІДЭА

No media source currently available

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка павіншаваў украінцаў з падпісаньнем томасу аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Ўкраіны.

«Віншую ўсіх нас з сёньняшнім падзеяй. Разам з вамі з нецярпеньнем чакаю ўручэньня томаса і літургію, калі ўпершыню будуць саслужыць Усяленскі Патрыярх і мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Ўкраіны. Гэтая служба Божая стане наглядным увасабленьнем надзей Украіны», — гаворыцца ў Twitter прэзыдэнта.

Сёньняшнюю цырымонію Парашэнка назваў гістарычнай падзеяй.

«Сярод 15 зорак аўтакефальных праваслаўных цэркваў зьявілася ўкраінская зорачка. Мы чакалі гэтага шмат гадоў. Гэта — гістарычная падзея і вялікі дзень, калі мы пачулі малітву на ўкраінскай мове ў Храме Сьвятога Георгія», — падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.

6 студзеня пасьля ўрачыстай літургіі дакумэнт аб аўтакефаліі ўручаць кіраўніку Праваслаўнай царквы Ўкраіны.

​

​
XS
SM
MD
LG