Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Андрэеўскай царкве ў Кіеве прайшла першая служба Сусьветнага патрыярхату


Андрэеўская царква ў Кіеве
Андрэеўская царква ў Кіеве

У Андрэеўскай царкве ў Кіеве 13 сьнежня адбылася першая архірэйская літургія ў нядаўна адноўленай стаўрапігіі [прадстаўніцтве — РС] Сусьветнага патрыярхату ва ўкраінскай сталіцы. Богаслужэньне ўзначалілі экзархі Канстантынопальскага патрыярхату Мітрапаліт Гальскі Эмануіл і япіскап Іларыён Эдмантанскі.

На літургіі прысутнічалі больш за паўсотні чалавек. У іх ліку — дэлегацыя ад Сусьветнага патрыярха, журналісты, дараднік ўкраінскага прэзыдэнта ў пытаньнях рэлігіі Расьціслаў Паўленка і міністар культуры Ўкраіны Яўген Нішчук.

Мітрапаліт Гальскі Эмануіл 15 сьнежня ўзначаліць аб’яднаўчы сабор, які адбудзецца ў сьценах храму Сьвятой Сафіі ў Кіеве. На гэтым саборы павінны стварыць памесную праваслаўную царкву ва Ўкраіне, абраць яе кіраўніка і зацьвердзіць статут новай царквы.

18 кастрычніка рашэньнем Вярхоўнай Рады Андрэеўскую царкву перадалі ў пастаяннае карыстаньне Сусьветнаму патрыярхату для правядзеньня багаслужбаў, рэлігійных абрадаў, цырымоній і працэсій. Пры гэтым царква засталася ў дзяржаўнай уласнасьці як частка Нацыянальнага запаведніка «Сафія Кіеўская».

Сёньня, 13 сьнежня, праходзіць Архірэйскі сабор Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату. Яе кіраўніка 89-гадовага Філарэта раней называлі адным з верагодных кандыдатаў на пасаду кіраўніка новай царквы. Аднак у апошні час зьявіліся паведамленьні, што Філарэт можа адмовіцца ад вылучэньня сваёй кандыдатуры. Нягледзячы на забарону кіраўніцтва УПЦ Маскоўскага патрыярхату, у аб’яднаўчыя саборы, як чакаецца, могуць прыняць удзел ад 3 да 12 біскупаў гэтай царквы. Найбольшым будзе прадстаўніцтва УПЦ Кіеўскага патрыярхату — 40 архірэяў, яшчэ 12 — ад Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG