Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ паведаміла аб выніках ператрусаў ва УПЦ (МП)


Служба бясьпекі Украіны паведаміла, што падчас ператрусаў у памяшканьнях УПЦ (Маскоўскага патрыярхату) і прыватных будынках, якія належаць прадстаўнікам гэтай канфэсіі, «выявілі прыкметы функцыянаваньня арганізаванай сеткі распаўсюду матэрыялаў, якія распальваюць рэлігійную варожасьць».

«Сярод іншага на працягу двух сутак канфіскавана 75 асобнікаў брашуры "Украінская праваслаўная царква: Адносіны зь дзяржавай. Стаўленьне да АТА і царкоўнага расколу. Пытаньні і адказы", ужо трапляла ў поле зроку СБУ, і на якую ўжо ёсьць адпаведнае заключэньне экспэрта», — пазначана ў паведамленьні.

Паводле Ўкраінскага навукова-дасьледчага інстытута тэхнічнай і судовай экспэртыз, гэтае выданьне «зьмяшчае прапаганду рэлігійнай нецярпімасьці... абражае пачуцьці грамадзян... у сувязі зь іх рэлігійнымі перакананьнямі, распальвае рэлігійную міжканфэсійную варожасьць і нянавісьць», — дадаюць у спэцслужбе.

Служба бясьпекі Ўкраіны 3 сьнежня пацьвердзіла, што яе супрацоўнікі праводзілі сьледчыя дзеяньні ў двух эпархіях Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) у Жытомірскай вобласьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG