Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеўскі патрыярхат УПЦ назваў дзень, калі чакае томас аб аўтакефаліі


Ukraine -- Yevstratiy Zorya, a spokesman for the UOC of Kyiv Patriarchate, Kyiv, 10Oct2018
Ukraine -- Yevstratiy Zorya, a spokesman for the UOC of Kyiv Patriarchate, Kyiv, 10Oct2018

Прэс-сакратар Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату архіяпіскап Яўстрацій расказаў, як перадае BBC, што Канстантынопальскі патрыярх мае ўручыць УПЦ томас аб аўтакефаліі 6 студзеня 2019 году.

Такую заяву прадстаўнік УПЦ зрабіў 13 сьнежня па заканчэньні архіярэйскага сабору ўсёй царквы ў Кіеве – гэты сход праводзіўся ў межах падрыхтоўкі да Аб’яднаўчага сабору, на ім вызначылі кандыдата на пасаду прадстаяцеля будучай аб’яднанай царквы ад Кіеўскага патрыярхату.

Паводле архіяпіскапа Яўстрація, 6 студзеня «мае быць праведзеная Боская літургія, супольная служба Ўсяленскага патрыярха і прадстаяцеля памеснай царквы, і пасьля гэтага яму будзе ўручаны томас».

Ва Ўкраіне мяркуецца, што ў адну арганізацыю злучацца УПЦ Кіеўскага патрыярхату, некананічная Украінская аўтакефальная праваслаўная царква і асобныя прыходы УПЦ Маскоўскага патрыярхату, якія пажадаюць перайсьці пад украінскае кіраўніцтва. Імя кандыдата ў мітрапаліты аб’яднанай царквы, якога прапануюць сабору 15 сьнежня, пакуль не называецца.

Галасаваньне 15 сьнежня мае быць тайным, як прапаноўваў Усяленскі патрыярх Варфаламей. Спачатку ўдзельнікі сабору вызначаць трох галоўных прэтэндэнтаў, затым архіярэі выбяруць з тройкі прадстаяцеля. У саборы возьмуць удзел звыш 40 архіярэяў УПЦ КП, 14 прадстаўнікоў УАПЦ і пэўная колькасьць прадстаўнікоў УПЦ МП — ад трох да некалькіх дзясяткаў. На саборы зьбіраецца прысутнічаць (але ня можа галасаваць) прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG