Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тадэвуш Кандрусевіч: Праблема з прызывам у войска сэмінарыстаў па сёньня ня вырашаная


Тадэвуш Кандрусевіч, архіўнае фота
Тадэвуш Кандрусевіч, архіўнае фота

На думку арцыбіскупа, Беларусі варта пераняць досьвед Літвы — каб сэмінарысты хадзілі ў войска на пару месяцаў, і то раз на 5 гадоў.

Праблема з адтэрміноўкай ад войска для сэмінарыстаў каталіцкай і праваслаўнай цэркваў па сёньня ня вырашаная, заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Яго словы перадае БелаПАН.

«Зараз атрымалася вырашыць пытаньне, але ўсё гэта нэрвова. Напрыклад, некаторыя выхаванцы ўжо забралі рэчы з сэмінарыі, ехалі дадому, а раптам прыходзіць паведамленьне, што ім ня трэба ў войска. Я ня ведаю, чаму гэтая праблема ня вырашаная, няма з боку Мінабароны празрыстасьці. Я зьвяртаю на гэта ўвагу, але як будзе далей, ня ведаю», — заявіў Кандрусевіч.

Ён прыгадаў досьвед Літвы, дзе сэмінарыстаў зьбіраюць раз на 5 гадоў і ўлетку яны едуць у войска разам з капэлянам на пару месяцаў.

Сёлета ў войска паклікалі адразу некалькіх беларускіх сэмінарыстаў, але пасьля ім усё ж далі адтэрміноўку. Такая адтэрміноўка прадугледжаная законам, які дазваляе не праходзіць вайсковую службу сэмінарыстам і сьвятарам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG