Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Чарнагорыі будуць дамагацца аўтакефаліі для сваёй царквы


Адзначэньне Раства ў Чарнагорскай праваслаўнай царкве, 7 студзеня 2015
Адзначэньне Раства ў Чарнагорскай праваслаўнай царкве, 7 студзеня 2015

Сэрбская праваслаўная царква падрывае незалежнасьць Чарнагорыі, таму чарнагорскія ўлады дабіваюцца аднаўленьня аўтакефальнай Чарнагорскай праваслаўнай царквы.

Пра гэта ў інтэрвію тэлепраграме «Жывая праўда» заявіў прэзыдэнт Чарнагорыі Міла Джуканавіч, інфармуе RTCG.

«Сэрбская праваслаўная царква вельмі настойліва падрывае чарнагорскую незалежнасьць. Я лічу, што неабходна працягнуць працу па аднаўленьні аўтакефальнай Чарнагорскай праваслаўнай царквы, і дзяржава будзе займацца гэтым і несьці за гэта адказнасьць», — сказаў Джуканавіч.

Сэрбская праваслаўная царква (СПЦ) дамінуе ў Чарнагорыі, тым часам як Чарнагорская праваслаўная царква ня мае кананічнага прызнаньня.

Чарнагорская праваслаўная царква, якая абвясьціла сябе аўтакефальнай ў 1993 годзе, падобна Ўкраінскай царкве змагаецца за міжнароднае прызнаньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG