Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы на правільным шляху». Парашэнка аб спыненьні РПЦ дачыненьняў з Канстантынопалем


Пятро Парашэнка падчас малітвы ў Кіеве, 14 кастрычніка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка перакананы, што рашэньнем аб спыненьні дачыненьняў з Канстантынопалем Расейская праваслаўная царква выйшла на шлях самаізаляцыі і канфлікту з усясьветным праваслаўем.

«Зь відавочнай падачы Крамля, ад якога цалкам залежыць, расейскае царкоўнае начальства заявіла пра разрыў эўхарыстычных зносінаў з Канстантынопальскай маці-царквой. Я ўпэўнены, што такое рашэньне толькі пацьвярджае, што мы цяпер на правільным шляху. Таксама цяпер, на жаль, Расейская царква паставіла сябе на шлях самаізаляцыі і канфлікту з усім усясьветным праваслаўем», — заявіў Пятро Парашэнка сёньня на сустрэчы з прадстаўнікамі Канстантынопальскага патрыярхату ў Кіеве.

Парашэнка дадаў, што ў дзень абаронцаў Украіны, які адзначаўся 14 кастрычніка, плянаваліся правакацыі і захопы храмаў:

«Яны чакалі, што нехта будзе штурмаваць храмы, дзе будуць бойкі. Яны нават падрыхтавалі сваіх „цітушак“, якія павінны былі выконваць гэтую ролю».

Адзін з прадстаўнікоў Канстантынопальскага патрыярхату паведаміў, што працягнуць працэс наданьня Ўкраінскай царкве томасу, які засьведчыць «духоўную незалежнасьць» Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG