Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская замежная праваслаўная царква таксама парвала з Канстантынопалем


Архірэйскі сынод Расейскай замежнай праваслаўнай царквы абвясьціў аб спыненьні эўхарыстычных зносінаў з Канстантынопальскім патрыярхатам пасьля яго дзеяньняў ва Ўкраіне, заклікаў яго да пакаяньня, а таксама да скліканьня прадстаяцеляў усёй памесных цэркваў для абмеркаваньня кананічнага рашэньня сытуацыі, што стварылася. Заява сыноду апублікаваная ў пятніцу на сайце РПЦЗ.

Падкрэсьліваецца, што эўхарыстычныя зносіны з Канстантынопалем ўцяперашні час немагчымыя — як для архірэяў і духавенства, так і для вернікаў.

«Пакуль цяперашняя сытуацыя будзе заставацца нязьменнай, духавенства нашай Царквы ня можа служыць у любым прыходзе Канстантынопальскай царквы альбо запрашаць сьвятароў гэтай Царквы служыць у нашых храмах. Таксама сьвецкім людзям ня дазваляецца прычашчацца ў храмах Канстантынопальскага патрыярхату», — гаворыцца ў дакумэнце.

З-за рашэньня Канстантынопалю пачаць прадстаўленьне аўтакефаліі некананічнай царкве ва Ўкраіне, якое ў РПЦ назвалі расколам, Сынод Расейскай праваслаўнай царквы ў панядзелак абвясьціў аб разрыве зносінаў з Канстантынопальскім патрыярхатам па ўсёй кананічнай тэрыторыі РПЦ, уключаючы Ўкраіну і Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG