Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернікі РПЦ ня змогуць маліцца ў храмах на гары Афон


Хіландарскі манастыр на гары Афон
Хіландарскі манастыр на гары Афон

Вернікі Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ) ня змогуць маліцца і прычашчацца ў храмах на гары Афон з прычыны разрыву адносін паміж Маскоўскім і Канстантынопальскім патрыярхатамі. Пра гэта ў панядзелак сказаў агенцтвуТАСС прэс-сакратар патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла сьвятар Аляксандар Волкаў.

«Афон лічыцца кананічнай тэрыторыяй Канстантынопальскага патрыярхату з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі», — сказаў Волкаў.

Ён растлумачыў, што разрыў стасункаў паміж Маскоўскім і Канстантынопальскім патрыярхатамі, пра які Сынод РПЦ заявіў у панядзелак, для «вернікаў нашай Царквы азначае, што з гэтага часу і аж да зьмены пазыцыі Канстантынопалю і, адпаведна, перагляду сваёй пазыцыі Расейскай царквой, яны ня змогуць удзельнічаць у набажэнствах, прычашчацца, маліцца ў храмах Канстантынопальскага патрыярхату, прымаць удзел у іншых таемствах».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG