Украінская служба Радыё Свабода зьняла дакумэнтальны фільм пра падзеі 1968 году, калі адбылося кіраванае Савецкім Саюзам вайсковае ўварваньне ў Чэхаславаччыну, якое спыніла спробу чэхаў і славакаў рэфармаваць камуністычны рэжым.
У гэтыя дні спаўняецца 50 гадоў уварваньня войскаў краінаў «Варшаўскай дамовы» на чале з СССР у Чэхаславаччыну і здушэньня спробаў рэфармаваць камуністычную сыстэму.
За 24 гады ўлады Лукашэнкі ў Беларусі дзявяты раз памяняўся прэм’ер-міністар. Чым запомніліся мінулыя кіраўнікі ўрадаў, чаму яны сыходзілі і куды адправіліся пасьля адстаўкі, высьветліла Свабода.
Прэзыдэнт ЗША напісаў у твітэры, што толькі дзякуючы яго добрай волі «Боб Мюлер і яго каманда, якія зганьбілі і дыскрэдытавалі сябе,» змаглі пагаварыць зь юрыстам Белага дома.
Грамадзяніна Ўкраіны Рамана Тарноўскага асудзілі на два гады і тры месяцы калёніі за «ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасьці», паведамляе Сьледчы камітэт Расеі.
Гэтыя дадзеныя агучыла на прэсавай канфэрэнцыі сёньня старшыня Белстату Іна Мядзьведзева. Абсьледаваньне было праведзенае ў другім квартале гэтага году.
Госьць Інтэрвію тыдня — першы прэм’ер-міністар Беларусі пасьля ўвядзеньня пасады прэзыдэнта Міхаіл Чыгір. Ён лічыць, што супольная і аб’яднаная пазыцыя чальцоў ураду часам можа пераканаць кіраўніка дзяржавы, заяўляе, што пазыцыя былога прэм’ера Кабякова заўсёды была накіраваная на падтрымку меркаваньня Лукашэнкі, і мяркуе, што беларускай эканоміцы патрэбныя радыкальныя зьмены.
Паводле ацэнкі МВФ, інфляцыя ў Вэнэсуэле ў 2018 годзе можа дасягнуць мільёна працэнтаў. Пра прычыны крызісу ў эканоміцы краіны «Нямецкая хваля» гаварыла з вэнэсуэльскім эканамістам Пабла Рафаэлем Гансалесам.
Пяцьдзясят гадоў таму адбылося кіраванае Савецкім Саюзам вайсковае ўварваньне ў Чэхаславаччыну, якое спыніла спробу чэхаў і славакаў рэфармаваць камуністычны рэжым. У часе сутычак загінулі больш за 100 чалавек.
Яшчэ адна вэрсія прычынаў зьмены ўраду. Можа крыху экзатычная для вонкавых назіральнікаў, аднак зразумелая для добра знаёмых зь беларускімі рэаліямі.
«На дадзены момант асноўныя патрэбы па канфіскаванай тэхніцы закрытыя, але па-ранейшаму застаецца адкрытым пытаньне са штрафамі, якімі можа скончыцца крымінальная справа»
Прызначаны кіраўніком Міністэрства эканомікі Беларусі Дзьмітры Круты — адзін з наймаладзейшых кіраўнікоў такога ўзроўню за ўсю гісторыю, яму 37 гадоў. Меней на момант прызначэньня на пасаду міністра культуры было толькі Паўлу Латушку — 36.
Канстытуцыя Беларусі і закон «Аб мовах» гарантуюць раўнапраўе абедзьвюх дзяржаўных моваў
Зь беларускім гісторыкам, кіраўніком праграмы публічнай гісторыі Эўрапейскага каледжу «Liberal Arts» Аляксеем Братачкіным разьбіраемся, як мяняліся падручнікі гісторыі Беларусі за апошнія 30 гадоў, што азначае «эра Марзалюка» ў гістарыяграфіі, чаму вяртаецца савецкі тэрмін «усенародная барацьба» ў гісторыі Другой сусьветнай вайны і дзеля чаго сярод рэкамэндаваных герояў у падручніках зьявіліся праваслаўныя сьвятары.
Кіраўніца прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Качанава прадставіла новы склад ураду супрацоўнікам апарату Савету міністраў. 18 жніўня Аляксандар Лукашэнка зьмяніў кіраўніцтва ўраду, прэм’ерам прызначаны Сяргей Румас, які дагэтуль узначальваў Банк разьвіцьця.
«У нас склалася такая сыстэма, што на сёньня Палата прадстаўнікоў не гатовая аспрэчваць нейкім чынам кандыдатуру ад кіраўніка дзяржавы».
Невядомыя ў ноч на панядзелак абстралялі амбасаду ЗША ў сталіцы Турэччыны Анкары. Паводле паведамленьняў паліцыі і прадстаўнікоў амбасады, ніхто не пацярпеў.
101-гадовы карэец і яшчэ амаль сотня чалавек з Паўднёвай Карэі выехалі на першую за 65 гадоў сустрэчу зь сем’ямі з КНДР.
Амаль 50 працэнтаў расейцаў нічога ня ведаюць пра ўвод савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну, які паклаў канец рэформам «Праскай вясны».
Гаворка ідзе пра гарантыі, што міжнародная авіязносіны не праходзяць над тэрыторыямі паўночнакарэйскіх ракетных палігонаў. Пра гэта паведаміла штаб кватэра ICAO ў Манрэалі (Канада).
Расея — толькі адна з чатырох дзяржаваў, якія патэнцыйна здольныя ўмяшацца ў прамежкавыя выбары ў ЗША ў 2018 годзе.
Міністар замежных справаў Ірану Мухамад Джавад Зарыф западозрыў ЗША ў стварэньні «групы дзеяньняў», якая, на яго думку, зоймецца скіданьнем кіраўніцтва краіны. Пра гэта кіраўнік ведамства напісаў у Twitter.
Прэзыдэнт Эгіпту Абд аль-Фатах ас-Сісі падпісаў закон аб барацьбе з злачыннасьцю ў кібэрпрасторы. Яго асноўная мэта — ахавальная: закон уводзіць пакараньні ня толькі за вядзеньне «падрыўных» інтэрнэт-сайтаў, але і за іх наведваньне.
Аляксандар Лукашэнка падчас прызначэньня новага ўраду ў суботу адрэагаваў на камэнтары ў мас-мэдыях і ў інтэрнэце пра прыманыя ім рашэньні.
Міністэрства абароны Ізраілю пацьвердзіла 19 жніўня, што пераход закрыты ў сувязі з сутыкненьнямі падчас дэманстрацыі палестынцаў на мяжы, што адбыліся ў пятніцу.
«Гэта істотнае парушэньне Канстытуцыі, якое прыводзіць да таго, што нельга лічыць законным прызначэньне прэм’ер-міністра», — мяркуе былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель анансавала абмеркаваньне з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным канфліктаў ва Ўкраіне і Сырыі, а таксама сытуацыі ў Іране і праекту газаправоду «Паўночны паток 2».
Міністэрства ўнутраных спраў Сэрбіі закрыла лягер для падлеткаў і моладзі, у якім выкладчыкамі і інструктарамі былі сэрбскія і расейскія вэтэраны войнаў.
«Прызначэньне Сяргея Румаса кіраўніком ураду я ўспрымаю хутчэй станоўча, і нават са стрыманым аптымізмам», — напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
«Сродкаў на пракорм гіганцкіх стратных прамысловых пражэктаў больш няма. Рынкавы блёк ураду ўзмацніўся». Так пра прызначэньне Румаса прэм’ерам і канец эпохі Сямашкі напісаў у Фэйсбуку сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін у суботу наведаў вясельле міністаркі замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль. Самалёт Пуціна прызямліўся ў горадзе Грац, адкуль картэж прэзыдэнта Расеі адправіўся ў загарадны рэстаран, дзе праходзіла ўрачыстасьць. Пуцін уручыў нявесьце букет кветак.
Чаму Лукашэнка памяняў урад? У якой ступені мінулае і прафэсійная біяграфія Румаса вызначыць яго дзеяньні на пасадзе прэмʼера? Хто такія новыя людзі, якія прыйшлі ва ўрад разам з Румасам? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Аляксандар Класкоўскі і галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блёку навінаў парталу TUT. BY Вольга Лойка. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Малаверагодна, што ў аснове зьмены кіраўніцтва ўраду Беларусі ляжаць эканамічныя чыньнікі.
«Румас прыйдзе, парадак навядзе»?
Новы прэм’ер Сяргей Румас — адносна вядомы дзяяч, ён быў віцэ-прэм’ерам. А вось ягоныя намесьнікі менш вядомыя ў беларускай публічнай прасторы. Самае важнае, што трэба ведаць пра новых віцэ-прэм’ераў Беларусі.
Да новага прызначэньня Свабода распытала людзей на вуліцах Менска, ці ці памятаюць дзейных міністраў ураду Беларусі і ці могуць назваць прэм’ер-міністра краіны.
18 жніўня ён узначаліў беларускі ўрад, замяніўшы на гэтай пасадзе Андрэя Кабякова.
Андрэя Кабякова замяніў Сяргей Румас, які раней узначальваў Банк разьвіцьця.
Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які дзевяноста шосты дзень галадае ў расейскай калёніі, «больш ня верыць» у тое, што вызваленьне набліжаецца, заявіла ў камэнтары агенцтву AFP стрыечная сястра Сянцова Натальля Каплан.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — незалежны сацыёляг Сяргей Нікалюк. Ён лічыць, што 60 працэнтаў беларусаў — гэта архаічная большасьць, якая ўспрымае дзяржаву як сям’ю, якой павінен кіраваць «бацька», заяўляе, што Лукашэнка разумее, што любыя спробы рэформаў прывядуць яго да тых жа вынікаў, што і Гарбачова, і тлумачыць, у чым гістарычны шанец для Беларусі
Дванаццаць былых высокапастаўленых амэрыканскіх выведнікаў, у тым ліку шэсьць экс-дырэктараў ЦРУ, падпісалі ліст пратэсту супраць рашэньня Дональда Трампа, які пазбавіў былога кіраўніка ЦРУ Джона Брэнана допуску да дзяржаўнай таямніцы.
Ці было прычынай разносу тое, што чыноўнікі ня выканалі ўказаньняў кіраўніка дзяржавы? Чым вызначаецца моц палітычнага лідэра? Ці быў разнос у Воршы своеасаблівым адказам на выклік з боку Расеі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць: расейскі філёзаф Максім Гаруноў, намесьнік рэдактара газэты «Наша ніва» Зьміцер Панкавец і Кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Паводле суду, сярод правапарушэньняў Саляніка — разьмяшчэньне ў Facebook фатаздымка зь ім і калегам па АГП Лаўрэнцьевым у «паласатым адзеньні».
У Менск прыбыла новая павераная ў справах ЗША Джэніфэр Мур, паведамілі БелаПАН у амбасадзе ЗША. Яна зьмяніла на гэтай пасадзе Робэрта Райлі, які працаваў у Беларусі са жніўня 2016 году.
На фота з нарады па перастаноўках ва ўрадзе няма кіраўніка ўраду. Затое ёсьць чалавек, які ўжо быў на такой пасадзе.
Пра што сьведчыць гастрольная пастаноўка спэктакля аднаго актора ў Воршы пад назвай «Цар добры, баяры дрэнныя»?
«Людзі павінны адчуваць, што там пачалася, вобразна кажучы, рэвалюцыя», — казаў Лукашэнка. Новых міністраў падкажа кіраўнік МЗС Макей, праверыць старшыня КДБ Вакульчык, а прэм’ера Кабякова на абмеркаваньне не запрасілі.
Паводле Лукашэнкі, «адсоткаў на 90 гэта пазытыўныя водгукі» — праз гэта ён робіць выснову, што «людзі, падтрымліваючы прэзыдэнта ў ягоных дзеяньнях».
«Для дэспатаў усяго сьвету, ад Анкары да Масквы, гэта служыць сыгналам, што з журналістамі можна абыходзіцца як з унутрыпалітычным ворагам».
Загрузіць яшчэ