Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце ўводзіцца крымінальная адказнасьць за наведваньне «падрыўных» сайтаў


Generic -- Internet censorship
Generic -- Internet censorship

Прэзыдэнт Эгіпту Абд аль-Фатах ас-Сісі падпісаў закон аб барацьбе з злачыннасьцю ў кібэрпрасторы. Яго асноўная мэта — ахавальная: закон уводзіць пакараньні ня толькі за вядзеньне «падрыўных» інтэрнэт-сайтаў, але і за іх наведваньне.

Пры гэтым пакараньню падлягаюць як тыя, хто наўмысна зайшоў на старонкі, «якія пагражаюць грамадзкаму ладу, якія падрываюць эканамічную стабільнасьць і нацыянальную бясьпеку», гэтак і тыя, хто зайшоў на іх выпадкова, ня маючы для гэтага падставаў. Гэткія «злачынствы» будуць карацца турэмным зьняволеньнем тэрмінам да пяці гадоў і грашовым штрафам памерам ад 10.000 да 20.000.000 эгіпэцкіх фунтаў (560-1,1 мільёна даляраў ЗША). Інтэрнэт-правайдэраў абавязалі сачыць за актыўнасьцю кліентаў і паведамляць пра яе ўладам.

Праваабарончыя арганізацыі выступілі супраць новай заканадаўчай ініцыятывы з рэзкай крытыкай. Паводле іх, улады Эгіпту працягваюць абмяжоўваць свабоду слова, крыміналізуючы легітымныя выяўленьні грамадзкай незадаволенасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG