Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як будзе «Румас» па-беларуску? ФАТАФАКТ


Старонка пра прэм’ер-міністра на сайце Government.by а 12:00 20 жніўня
Старонка пра прэм’ер-міністра на сайце Government.by а 12:00 20 жніўня

На сайце Савету міністраў Беларусі апоўдні 20 жніўня толькі на расейскай мове ёсьць навіна пра абнаўленьне ўраду і новага прэм’ер-міністра. З моманту прызначэньня мінула ўжо два дні.

Апошняя навіна на беларускамоўнай вэрсіі сайту ўраду — за 17 жніўня. На тытульным фота галоўнай навіны тут яшчэ ранейшы прэм’ер Андрэй Кабякоў. Інфармацыя пра новага, Сяргея Румаса, ёсьць толькі ў пераліку прэзыдыюму Савету міністраў.

Канстытуцыя Беларусі і закон «Аб мовах» гарантуюць раўнапраўе абедзьвюх дзяржаўных моваў, але не абавязваюць чыноўнікаў карыстацца абедзьвюма ў роўнай ступені. Напрыклад, артыкул 29 закону «Аб мовах» мае фармулёўку «Тэксты афіцыйных аб'яваў, паведамленьняў, плякатаў, афішаў і іншай інфармацыі выконваюцца на беларускай і (або) расейскай мовах».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG