Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеленыя 65 гадоў таму сем'і з КНДР і Паўднёвай Карэі ўпершыню пабачацца


Удзельнікі спатканьня сем’яў ля дэмілітарызаванай зоны рыхтуюцца пераехаць на тэрыторыю КНДР
Удзельнікі спатканьня сем’яў ля дэмілітарызаванай зоны рыхтуюцца пераехаць на тэрыторыю КНДР

88 грамадзянаў Паўднёвай Карэі наведаюць КНДР для спатканьня з сваякамі, зь якімі былі разлучаныя ад часу Карэйскай вайны (1950–1953 г.), паведамляе паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва Yonhap.

Сустрэча падзеленых сем'яў пройдзе на паўночнакарэйскім курорце «Гара Кумган» і будзе доўжыцца да 22 жніўня. Пра гэта кіраўнікі дзьвюх дзяржаваў дамовіліся на саміце ў красавіку. Цягам трох дзён падзеленыя семʼі чакае шэсьць спатканьняў за вячэрамі і абедамі, арганізаванымі КНДР.

Усяго на сустрэчу з Паўднёвай Карэі выехалі 89 чалавек. Яшчэ прыкладна 300 іх суправаджаюць, у тым ліку 30 лекараў, бо большая палова людзей старэйшыя за 70 гадоў. Паводле паўднёвакарэйскіх СМІ, найстарэйшаму ўдзельніку паездкі 101 год, яшчэ 35 чалавек старэйшыя за 90 гадоў. Бальшыня выправілася ў КНДР на інвалідных вазках.

Да канца тыдня 88 грамадзянаў Паўночнай Карэі прыедуць зь візытам да сваякоў у Паўднёвую. 62 зь іх старэйшыя за 80 гадоў.

Паводле «Чырвонага крыжа», пасьля красавіцкага саміту кіраўнікоў дзяржаваў і падпісаньня дакумэнтаў аб ядзерным раззбраеньні і супрацы падалі заявы на спатканьні больш як 132 тысячы жыхароў Паўднёвай Карэі і каля 57 тысячаў грамадзянаў КНДР.

Гэта будзе першае спатканьне родзічаў за апошнія тры гады – у 2015 годзе дачыненьні паміж Карэямі рэзка пагоршыліся. Разам з 2000 году афіцыйна адбылося толькі 20 часовых узьяднаньняў семʼяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG