Кантрольна-прапускны пункт Эрэз — адзіны памежны пераход для пешаходаў з Ізраілю ў Сэктар Газа — закрыты, піша The Times of Israel. Афіцыйных камэнтароў аб прычынах і працягласьці закрыцьця няма.
Міністэрства абароны Ізраілю пацьвердзіла 19 жніўня, што пераход закрыты ў сувязі з сутыкненьнямі падчас дэманстрацыі палестынцаў на мяжы, што адбыліся ў пятніцу (рух «Хамас», што кантралюе Сэктар Газа, сьцьвярджае, што ў сутыкненьнях два чалавекі застрэленыя ізраільцянамі, параненыя 250).
Праз памежны пераход усё яшчэ могуць праяжджаць машыны мэдыкаў, якія правозяць палестынцаў на тэрыторыю Ізраілю для тэрміновай дапамогі.
Тым часам «Хамас» сьцьвярджае, што перамовы з Ізраілем аб доўгатэрміновым замірэньні «на фінальнай стадыі». Канфлікт між палестынцамі і ізраільцянамі разгарэўся з большай сілай пасьля адкрыцьця амбасады ЗША ў Ерусаліме (які і тыя, і тыя лічаць сваёй тэрыторыяй) у траўні.