Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя пагадзілася на інспэкцыю паветранай прасторы


Выпрабавальны пуск ракеты ў Паўночнай Карэі, 22 траўня 2017
Выпрабавальны пуск ракеты ў Паўночнай Карэі, 22 траўня 2017

Паўночная Карэя пагадзілася дапусьціць экспэртаў Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі (ICAO) да правядзеньня паветранай праверкі аб’ектаў на тэрыторыі КНДР. Гаворка ідзе пра гарантыі, што міжнародная авіязносіны не праходзяць над тэрыторыямі паўночнакарэйскіх ракетных палігонаў. Пра гэта паведаміла штаб кватэра ICAO ў Манрэалі (Канада).

Афіцыйны прадстаўнік Паўночнакарэйскай адміністрацыі ICAO заявіў у траўні сёлета падчас візыту інспэктараў з Манрэалю, што такія гарантыі будуць дадзеныя. Пра гэта інфармуе японскае агенцтва Kyodo News.

Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі, якая ўключае 192 дзяржавы, плянуе ў 2019 годзе праверыць, якія менавіта захады прынятыя ўладамі КНДР для маніторынгу неабвешчаных ракетных пускаў і інфармаваньня пра гэта міжнароднай супольнасьці цывільнай авіяцыі.

У траўні 2017 году, паводле заяваў ICAO, Паўночная Карэя паабяцала спыніць дзеяньні, здольныя нанесьці шкоду палётам цывільнай авіяцыі. Да такіх дзеяньняў адносяцца, у прыватнасьці, выпрабаваньні ракет вялікага радыюсу дзеяньня. Пхеньян абяцае папярэджваць загадзя аб гэткіх выпрабаваньнях.

Летась Пхеньян ажыцьцявіў шматлікія ракетныя выпрабавальныя пускі, што сур’ёзна пагражала самалётам, якія праляталі над рэгіёнам, гаворыцца ў паведамленьні японскага агенцтва Kyodo News. Так, у канцы ліпеня летась маршрут самалёта авіякампаніі Air France, які накіроўваўся з Токіё ў Парыж, пралягаў праз раён, у якім за некалькі хвілінаў да таго ўпала ў Японскае мора балістычная ракета. Гэта адбылося над морам паблізу вострава Хакайда.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG