Навошта Лукашэнка чарговы раз паехаў да Пуціна? Чаму Лукашэнка зьвязаў недзяржаўныя арганізацыі з замахам на Алега Гайдукевіча? Што азначае артыкул Пуціна пра «адзіны народ» расейцаў і ўкраінцаў?
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы ў аўторак дамовіліся аб крэдытнай падтрымцы Беларусі ў сувязі з падатковым манэўрам у РФ.
«Дзякую камандзе МУС за гады супольнай працы. Дзякую кожнаму афіцэру, радавому і службоўцу. Маю гонар!» — цытуе прэсавая служба МУС Украіны заяву Авакава.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла зьмены ў Крымінальны і Крымінальны працэсуальны кодэксы, якія ўводзяць крымінальную адказнасьць за кантрабанду падакцызных тавараў.
У гутарцы з Радыё Свабода Дырк Шубэль, якому давялося зьехаць зь Менску, расказаў, як будзе працягваць сваю працу, якія высновы ён зрабіў з кантактаў з амбасадарам Расеі і ў якіх сфэрах можа працягвацца супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і цяперашнімі ўладамі Беларусі.
13 ліпеня на 47-й сэсіі Рады па правах чалавека ААН ухвалілі рэзалюцыю аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
13 ліпеня прысуд вынес суд Шклоўскага раёну. Да суду Павал Пятроўскі знаходзіўся трое сутак у Шклоўскім РАУС.
Кампанія NT Marine, якая зарэгістраваная ў Эстоніі і мае эксклюзіўнае права на пастаўку вугалю з Расеі ва Ўкраіну, зьвярнулася ў суд Ізраілю па вырашэньне пытаньня аб аплаце вугалю, пастаўленага для кіпрскай кампаніі Sanderlyn, зьвязанай з украінскім алігархам Ігарам Каламойскім.
Праблема спрашчэньня ўвозу мігрантаў на тэрыторыю ЭЗ беларускімі ўладамі была адной з тэмаў учорашняй сустрэчы ў Брусэлі кіраўнікоў дыпляматыі краін Эўразьвязу.
Раней пазаплянавая праверка з боку Міністэрства юстыцыі пачалася ў дачыненьні да іншых грамадзкіх арганізацый — Беларускага ПЭН-Цэнтру, Беларускай асацыяцыі журналістаў, аб’яднаньняў «Экадом», «Зьвяно», руху «За свабоду», Згуртаваньня беларусаў сьвету і Цэнтру «Трэці сэктар».
Маці Сяргея Ціханоўскага і Арцёма Сакава, а таксама жонка Мікалая Статкевіча расказваюць, якія лісты атрымліваюць ад блізкіх зь СІЗА.
За «спробу падпалу» дома Гайдукевіча КДБ распачаў крымінальную справу за тэрарызм.
Віктар Актыстаў адбывае пакараньне за ўдзел у пратэстах жніўня 2020 году ў папраўчай калёніі № 15 пад Магілёвам.
Лукашэнка праводзіць перамовы з Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу. Візыт не анансаваўся раней.
Кіраўнік літоўскага замежнапалітычнага ведамства Габрыелюс Ландсбергіс зробіць візыты ў турэцкую і ірацкую сталіцы, каб абмеркаваць спыненьне незаконных міграцыйных плыняў з боку Беларусі і вяртаньня людзей у свае краіны.
Эўракамісарка ўнутраных справаў Ільва Югансан патлумачыла ў твітары свае словы, што праз сытуацыю на літоўска-беларускай мяжы Эўразьвяз можа прыпыніць выдаваньне візаў беларусам.
У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іхных дамах. Свабода сочыць за падзеямі.
Пра перамовы стала вядома толькі напярэдадні самога візыту. Лукашэнка паляцеў на іх ня зь Менску, а з Балбасава.
Кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс прапанаваў Эўразьвязу разгледзець тры магчымыя варыянты санкцый супраць уладаў Беларусі з прычыны сытуацыі зь мігрантамі на беларуска-літоўскай мяжы.
«Сёньня Нарвэгія далучылася да новых сэктаральных санкцый ЭЗ супраць Беларусі ў адказ на сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека, якія робяцца ўладамі краіны», — сказала міністар замежных спраў Нарвэгіі Інэ Эрыксэн Сёрэйдэ 12 ліпеня.
Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што ўлады Эўразьвязу ня маюць намеру пазбавіць беларусаў магчымасьці атрымліваць візы з прычыны міграцыйнага крызісу на беларуска-літоўскай мяжы.
Традыцыйны «Купалаў фэст» адзначылі ў радашкавіцкім касьцёле 11 ліпеня. Падчас яго арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся пра грамадзка-палітычны крызіс у Беларусі, перадае Catholic.by.
Эўракамісар па ўнутраных справах Ільва Ёгансан не выключае, што Эўразьвяз прыпыніць выдаваць візы беларусам праз сытуацыю на літоўска-беларукай мяжы, паведамляе Рыкард Юзьвяк, брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода.
Саюзную дамову Беларусь і Расея падпісалі 8 сьнежня 1999 году. Яна прадугледжвала, сярод іншага, стварэньне двухпалатнага парлямэнту, Канстытуцыі ды іншых наднацыянальных органаў. Глядзім, як абмяркоўваюць цяпер інтэграцыю і што пра яе вядома.
У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іх дамах. Свабода сочыць за падзеямі.
12 ліпеня ў Ленінскім раённым судзе Берасьця агучылі прысуд чацьвёртай частцы фігурантаў, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу).
Агенцтва Эўрапейскага Зьвязу па бясьпецы зьнешніх межаў Frontex абвясьціла аб тэрміновым умяшаньні ў сытуацыю ў Літве з прычыны прытоку мігрантаў з боку Беларусі. Агенцтва накіроўвае ў Літву дадатковую групу супрацоўнікаў, патрульных машын і экспэртаў .
Беларусы зьвярнуліся да старшыні Гомельскага абласнога суду Сяргея Шаўцова з пытаньнем, чаму закрылі суд у «справе Ціханоўскага». Аднак той ня даў канкрэтнага адказу, перадае пазбаўлены рэгістрацыі Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедаў прызначыў свайго сына Сердара на пасаду віцэ-прэм’ера ў эканамічных і банкаўскіх пытаньнях, а таксама ў працы зь міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі.
Аб’яднаная грамадзянская партыя выступіла з заявай у сувязі зь перасьледам апазыцыйных палітыкаў, праваабаронцаў і актывістаў.
Сьледчы камітэт Беларусі арыштаваў банкаўскі рахунак Аляксандра Чахоўскага, выканаўчага дырэктара Беларускай рады культуры і прадусара сьпявачкі Маргарыты Ляўчук.
Жыхарку Наваградка Ірыну Трафімік асудзілі, бо яна ўзяла ў рукі бел-чырвона-белы сьцяг, калі яе папрасіў міліцыянт. Прысуд вынес суд Дзятлаўскага раёну 8 ліпеня.
Паводле прагнозаў, на парлямэнцкіх выбарах у Баўгарыі з адрывам менш за адзін працэнт выходзіць наперад папулісцкая партыя «Ёсьць такі народ».
Журналіста-фрылансэра Зьмітра Лупача вызвалілі зь ізалятара часовага ўтрыманьня ў Глыбокім пасьля трох дзён зьняволеньня. Яму пагражае да 5 гадоў калёніі за «распальваньне варожасьці».
Нямецкая газэта Die Welt пагаварыла зь міністрам эканомікі і інавацыяў Літвы Аўшрыне Арманайце.
Паводле паліцыі, забойства прэзыдэнта Гаіці арганізаваў лекар, які жыве ў ЗША. Найміты, якія ўчынілі злачынства, пасьля гэтага яму тэлефанавалі.
У кубінскай сталіцы Гаване і шэрагу іншых гарадоў прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту супраць камуністычнага ўраду краіны, піша ВВС.
Усяго літоўскія памежнікі з пачатку 2021 года затрымалі 1 676 мігрантаў, паведамляе Памежная служба Літвы. Гэта ў 20 разоў болей, чым за ўвесь папярэдні год.
Палітзьняволены Віктар Бабарыка ня мае права на абскарджваньне свайго выраку, бо яго вынес Вярхоўны суд.
Акаунт у сацыяльнай сетцы Twitter, нядаўна адкрыты на імя Рамана Пратасевіча, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, па стане на 12 ліпеня заблякаваны.
Праз 72 гадзіны пасьля затрыманьня быў вызвалены віцебскі журналіст-фрылансэр Віталь Скрыль, паведаміла БАЖ.
У Малдове ў выніку пазачарговых выбараў у парлямэнт прайшлі тры партыі з дваццаці, якія ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі.
Павал Дэмэш — дасьледчык Нямецкага фонду Маршала, міністар замежных спраў Славаччыны на пачатку 1990-х гадоў. У гутарцы з Радыё Свабода ён разважае пра нестандартнае мысьленьне і садызм Аляксандра Лукашэнкі, і пра тое, як Захад можа дамовіцца з Расеяй, каб вырашыць беларускі крызіс.
Пра гэта ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» расказаў генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед, паведамляе БЕЛТА.
Як заявіла афіцыйная Вільня, за апошнія дні беларуска-літоўскую мяжу перасеклі сотні мігрантаў, пераважна — з Іраку.
Улады Туркмэністану прывялі ў павышаную гатовасьць сілы рэзэрвістаў у Ашгабаце.
У нядзелю 11 ліпеня ў рамках Міжнароднага тыдня беларускай культуры ў Вільні прайшоў канцэрт «Культура мацней за дыктатуру!»
Адразу тры новыя паэтычныя выданьні прэзэнтуюць у Кіеве у дзень беларускага мастацтва, які арганізаваны ініцыятывай Free Belarus Center.
Загрузіць яшчэ