«Як я ўжо згадвала Эўразьвяз гатовы разгледзець дзеяньні супраць рэжыму ў Беларусі, у тым ліку ў рамках візавага рэжыму. Гэта не паўплывае на жыхароў Беларусі, якія і далей будуць карыстацца пагадненьнем, уключаючы нізкую плату за візу», — напісала Югансан у Твітары.
- Выступаючы 12 ліпеня ў Эўрапарлямэнце, эўракамісарка ня выключыла магчымасьці, што праз сытуацыю на літоўска-беларускай мяжы Эўразьвяз прыпыніць выдаваньне візаў беларусам.
- Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася ў сваім твітэры да Ільвы Югансан і Эўрапарлямэнту, падкрэсьліваючы, што «санкцыі мусяць тычыцца рэжыму, а не людзей». Прапанову прыпыніць выдачу візаў беларусам яна назвала «недальнабачнай».
- Па выніках кантакту з Эўракамісіяй Ціханоўская паведаміла ў твітары, што «інфармацыя аб ініцыятыве прыпыніць выдачу візаў беларусам не пацьвердзілася».