Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымала адмову ад Літвы на запыт аб выдачы Святланы Ціханоўскай


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Пра гэта ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» расказаў генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед, паведамляе БЕЛТА.

«Сапраўды, прыйшлі дакумэнты, ужо афіцыйна магу пацьвердзіць, аб адмове Літвы ў яе выдачы, але ў іх няма ніякай матывіроўкі, на падставе чаго яны нам адмовілі — гэта значыць прававых падставаў мы ў гэтым не ўбачылі», — сказаў Швед.

У сакавіку 2021 году Генэральная пракуратура Беларусі накіравала ў Літву просьбу аб экстрадыцыі Ціханоўскай.

Гэта было зроблена «для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за злачынствы супраць парадку кіраваньня, грамадзкай бясьпекі і дзяржавы», – праінфармавалі агенцтву «Інтэрфакс» у Генпракуратуры.

Працэдуру экстрадыцыю Сьвятланы Ціханоўскай раней ініцыяваў Сьледчы камітэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG