Вядомы эканаміст, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, Яраслаў Раманчук пакінуў Беларусь
Культуроляг Юлія Чарняўская без інтэрнэту працягвае весьці старонку ў Facebook. Камунікуе толькі з адвакатам і сабачкам Жулькай. Ужо два месяцы, як удава заснавальніка Tut.by жыве пад хатнім арыштам.
22 ліпеня ў Буда-Кашалёве прайшоў закрыты суд па крымінальнай справе аб «абразе прэзыдэнта». Абвінавачаны, жыхар Чачэрску Юрый Кавалёў, нядобра выказаўся пра Лукашэнку на прыёме ў псыхіятра. Лекарка данесла на яго ў міліцыю.
Беларускі фонд культурнай салідарнасьці сёньня ладзіць трансьляцыю чарговых частак кінаанталёгіі Ганны Мацкевіч «Менск 2020»
Удзельнік антыўрадавых пратэстаў у Беларусі, які нелегальна перайшоў беларуска-літоўскую мяжу, расказаў Свабодзе, як трапіў у лягер для ўцекачоў разам зь мігрантамі з Блізкага Ўсходу, што ад іх пачуў і як да іх ставяцца літоўскія памежнікі.
Дваіх дзяцей мігрантаў пасьля нелегальнага пераходу беларуска-літоўскай мяжы павезьлі ў рэанімацыю, паведамляе партал Delfi са спасылкай на памежную службу Літвы.
Радыё Свабода зьвярнулася да беларускіх інтэлектуалаў з просьбай падзяліцца іх бачаньнем і разуменьнем падзеяў 2020 году, адказаць у шырокім сэнсе на пытаньне «Што гэта было?». Сёньня прапануем вашай увазе адказы навуковага супрацоўніка Свабоднага ўнівэрсытэту Бэрліну Сяргея Богдана
Апэляцыйны суд у Чэхіі асудзіў 41-гадовага беларуса Аляксея Фадзеева на 21 год турмы за ўдзел у вайне на ўсходзе Ўкраіны на баку прарасейскіх сэпаратыстаў. Ён прызнаны вінаватым у тэрарызьме. Пра гэта паведамляе Novinky.cz.
21 ліпеня апэляцыйны суд пакінуў ў сіле рашэньне Маскоўскага абласнога суду аб выдачы Беларусі Аляксея Кудзіна. Спартоўца ўжо даставілі ў Менск.
Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева абавязаў Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў (ДБР) Украіны цягам 24 гадзінаў завесьці справу ў дачыненьні да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага паводле факту аб дзяржаўнай здрадзе.
Саюз журналістаў Нямеччыны абураны плянамі ліквідацыі БАЖ. Ён патрабуе гарантыяў бясьпекі для сваіх калег і заклікае не аслабляць санкцыі супраць Лукашэнкі. Аднак нямецкія журналісты памылкова паведамілі, што кіраўніцтва БАЖ вымушанае было ратавацца ўцёкамі зь Беларусі.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што палітыка ўладаў Беларусі па пропуску мігрантаў у суседнюю Літву, якая зьяўляецца сябрам Эўразьвязу, «непрымальная».
Прадстаўнікі міжпартыйнай групы Палаты прадстаўнікоў ЗША сустрэліся са Святланай Ціханоўскай.
На нарадзе з кіраўніцтвам Савету Міністраў Лукашэнка закрануў пытаньне грамадзянскай супольнасьці.
Намесьнік кіраўніка Дзяржаўнага камітэту гігіены і здароўя КНР Цзэн Ісінь абвінаваціў САЗ у пагардзе да здаровага сэнсу і ў высакамерным стаўленьні да навукі.
Праект новай беларускай Канстытуцыі ў эфіры «Настоящего времени» абмеркавалі суаўтар паправак Юры Васкрасенскі і апазыцыйны палітык Павал Латушка.
Усяго з пачатку 2021 года літоўскія мытнікі затрымалі амаль 9 млн пачкаў цыгарэт, якія спрабавалі нелегальна правезьці празь мяжу. Большасьць іх (75%) — беларускай вытворчасьці (маркі Minsk, Fest, NZ і Queen). Амаль усе астатнія (23%) — цыгарэты з Калінінградзкай вобласьці.
Прайшло больш за два месяцы ад разгрому ўладамі Беларусі найбуйнейшага інфармацыйнага парталу Tut.by і ўзяцьця пад варту 15 супрацоўнікаў кампаніі.
Аргентына адмовілася ад бінарнасьці мужчына-жанчына, у дакумэнтах зьяўляецца трэці пол. Прэзыдэнт краіны заявіў, што гендэрная ідэнтычнасьць і сэксуальная арыентацыя не павінны хваляваць дзяржаву.
У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодня адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іхных дамах. Свабода сочыць за падзеямі.
У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады. Свабода адсочвае падзеі.
Маштабная апэрацыя з правядзеньнем ператрусаў разгарнулася ў «пратэставым» доме па праспэкце Дзяржынскага, 119 каля мэтро «Малінаўка» ў Менску. З мінулага тыдня туды прыходзяць сілавікі: людзі ў масках з заплечнікамі ходзяць па кватэрах і пад’ездах.
Рэжысэр цырымоніі адкрыцьця летніх Алімпійскіх гульняў у Токіё, комік Кентаро Кобаясі пакінуў пасаду ў выніку скандалу пасьля зьяўленьня ў інтэрнэце запісу яго выступу 1998 году, дзе ён жартуе на тэму Галакосту.
З Мадлен Олбрайт яны пагаварылі аб падзеях ў Беларусі, неабходнасьці падтрымліваць мэдыя і працягваць шлях да свабоднай Беларусі.
Яшчэ адзін журналіст выданьня Андрэй Скурко таксама застаецца пад вартай.
Толькі за ліпень затрымалі 1677 мігрантаў.
Міністры замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба і Польшчы Зьбігнеў Раў выступілі супраць дамовы Нямеччыны і ЗША аб расейскім газаправодзе «Паўночны паток – 2».
Радыё Свабода зьвярнулася да беларускіх інтэлектуалаў з просьбай падзяліцца іх бачаньнем і разуменьнем падзеяў 2020 году, адказаць у шырокім сэнсе на пытаньне «Што гэта было?». Сёньня прапануем вашай увазе адказы кіраўніка праграмы па Беларусі брытанскага Chatham House Рыгора Астапені
Старшы навуковы супрацоўнік цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук адказвае на пытаньне, ці могуць улады ўвесьці валютныя абмежаваньні, прагназуе, што будуць рабіць улады з бізнэсам, і тлумачыць, што сталася з «рэформамі» ўраду Галоўчанкі.
667 беларусаў папрасілі ў Польшчы статус уцекача за першае паўгодзьдзе.
Да зьняволеных журналістаў Свабоды Інэсы Студзінскай, Алега Грузьдзіловіча сёньня паспрабуюць трапіць адвакаты. Алесь Дашчынскі меў сустрэчу з адвакаткай 21 ліпеня.
Раней Лукашэнка адкідаў ідэю перамоваў з заходнімі краінамі, якіх ён вінаваціць у дэстабілізацыі.
Пры якіх умовах у Беларусі можа здарыцца ўсеагульны страйк? Ці прывядзе ён да палітычных зьменаў у краіне? Ці зьяўляюцца беларускія чыноўнікі патрыётамі? Пра гэта расказвае старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан абвясьціў, што яго ўрад ініцыюе рэфэрэндум пра закон аб абароне дзяцей — закон, які большасьць урадаў Эўраэьвязу і Эўракамісія рэзка асудзілі як дыскрымінацыйны ў дачыненьні да сэксуальных меншасьцяў.
Злучаныя Штаты і Нямеччына дамовіліся аб завяршэньні праекту «Паўночны паток — 2» без увядзеньня амэрыканскіх санкцый.
25-гадовы інжынэр і выкладчык БНТУ Ціхан Восіпаў атрымаў адзін з самых жорсткіх прысудаў за пратэсты — 11 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Аляксандр Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу Sky News Arabia назваў «сур’ёзным фэйкам» заявы аб прымусовай пасадцы самалёта ірляндзкай авіякампаніі Ryanair. «Мы нікога не прымушалі да пасадкі ў Менску і маршруты не мянялі», — сказаў ён.
Дэйвід Крэймэр, дасьледчык Міжнароднага ўнівэрсытэту Флорыды і былы памочнік дзяржсакратара ЗША ў адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага, адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
На сёньня Беларусь мае дыпляматычныя стасункі з 183 краінамі. Разьбіраемся, чым займаюцца дыпмісіі.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа падпісаў папраўкі да закону аб прававым становішчы замежнікаў, ініцыяванаму праз крызіс зь нелегальнымі мігрантамі, піша Delfi.
Міністэрства юстыцыі Беларусі вырашыла ліквідаваць Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ).
Новы мост зьбіраліся адкрыць у Горадні 17 ліпеня з удзелам Лукашэнкі і канцэртам. Але залева ўсё сапсавала.
Пэкін лічыць, што Менск і Брусэль могуць вырашыць рознагалосьсі без пагроз ужываньня санкцый.
Беларускія і ўкраінскія праваабронцы заявілі аб новай вялікай хвалі міграцыі грамадзян Беларусі, якія ўцякаюць ад перасьледу, і заклікалі ўлады Ўкраіны стварыць умовы для іхнай легалізацыі.
У прыватнасьці, НАК прапануе замарозіць карэспандэнцкія рахункі дзяржаўных банкаў Беларусі.
Мэдыяэкспэрт і сябра сеткі экспэртаў iSANS Серж Харытонаў у інтэрвію Свабодзе камэнтуе візыт Сьвятланы Ціханоўскай у Злучаныя Штаты Амэрыкі: які плён ён прынясе для беларусаў і што можа зрабіць Вашынгтон для вырашэньня крызісу ў Беларусі.
Рэдакцыйны артыкул Washington Post, апісваючы візыт Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША, рэкамэндуе адміністрацыі прэзыдэнта Джо Байдэна прыняць супраць рэжыму Лукашэнкі санкцыі, «якія адпавядалі б альбо нават перавышалі апошні пакет санкцыяў Эўразьвязу».
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Козак, куратар тэмы расейска-ўкраінскіх адносін, у інтэрвію францускаму выданьню Politique International заклікаў Украіну і краіны Захаду «перагарнуць старонку» ў стасунках з Расеяй і прызнаць у анэксаваным Крыме статус-кво.
Былы зьняволены Максім, які адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі № 3 «Віцьба» і выйшаў у ліпені, расказаў праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання палітвязьняў і стаўленьне да іх з боку іншых арыштантаў і адміністрацыі.
Загрузіць яшчэ