Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па што Лукашэнка паехаў да Пуціна? Дыскусія экспэртаў


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

Навошта Лукашэнка чарговы раз паехаў да Пуціна? Чаму Лукашэнка зьвязаў недзяржаўныя арганізацыі з замахам на Алега Гайдукевіча? Што азначае артыкул Пуціна пра «адзіны народ» расейцаў і ўкраінцаў?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў «Праскім акцэнце» адказваюць палітоляг, кіраўнік варшаўскага Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу Павал Вусаў і палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.

Вусаў

  • Тое, што адбываецца зь недзяржаўнымі арганізацыямі ў Беларусі, — у рэчышчы таго, што адбывалася з НДА ў Расеі ў апошнія гады.
  • Там таксама жорстка прайшліся па НДА, увялі закон аб «замежных агентах».
  • Расейскі абсурд адбываецца і на Беларусі.
Павал Вусаў
Павал Вусаў
  • Лукашэнка паехаў да Пуціна ня столькі скардзіцца, колькі прасіць дапамогі ў рэалізацыі паглыбленага тэрору ў Беларусі.
  • Усе гэтыя замахі на Азаронка, на Гайдукевіча, «змова» Зянковіча-Фядуты, пасадка самалёта Ryanair — я мяркую, што Расея да ўсяго гэтага мела дачыненьне.
  • Лукашэнка ў Санкт-Пецярбургу хацеў атрымаць палітычную і ідэалягічную падтрымку Пуціна ў зьнішчэньні рэштак грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
  • Расея цяпер у даволі глыбокім сацыяльна-эканамічным заняпадзе.
  • Расейскія ўлады спрабуюць кампэнсаваць гэты заняпад зьнешнепалітычнымі посьпехамі.
  • Пуцін у сваім артыкуле паўтарае старую імпэрскую парадыгму пра трыадзіны народ расейцаў, украінцаў і беларусаў.
  • Зьяўленьне гэтага артыкула Пуціна сьведчыць аб тым, што Расея будзе рэалізоўваць праект аднаўленьня адзінства гэтых трох народаў.
  • Часткова ён ужо рэалізуецца гібрыднымі ўплывамі на Ўкраіну.
  • У дачыненьні да Беларусі Расея імкнецца рэалізаваць паказальны праект удалай інтэграцыі.
  • Маскве ўжо мала эканамічнай інтэграцыі зь Беларусьсю, мэта — поўны кантроль прынамсі над зьнешняй палітыкай Беларусі.
  • Артыкул Пуціна — маніфэст цяперашніх расейскіх элітаў.

Цыганкоў

  • Лукашэнка езьдзіць да Пуціна скардзіцца на кепскіх заходнікаў.
  • Больш няма каму скардзіцца.
  • Ён скардзіцца, каб атрымаць дапамогу.
  • Што тычыцца «мярзотных НДА», то яшчэ раней кіраўнік МЗС Беларусі Макей папярэджваў, што ў выніку ўвядзеньня санкцыяў грамадзянская супольнасьць Беларусі зьнікне.
Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў
  • Улады ўзялі курс на выкананьне гэтага папярэджаньня.
  • Гэта будзе суправаджацца яшчэ большым пагаршэньнем адносінаў з Захадам.
  • Пуцін дэманстраваў, што яму, як кіраўніку вялікай дзяржавы, размаўляць пра «мярзотныя НДА» не да твару.
  • У Лукашэнкі ў сустрэчах з Пуціным застаецца ўсё менш свабоды манэўру.
  • Страты ад санкцыяў Беларусі можа аплаціць толькі Расея.
  • Артыкул Пуціна пра адзінства расейцаў і ўкраінцаў — гэта дэклярацыя прынамсі пажаданьняў.
  • Адзін расейскі публіцыст дзяліўся досьведам размоваў з расейскімі людзьмі ў правінцыі.
  • Яны разумеюць усе недахопы сучаснай сыстэмы ў Расеі, абураюцца карупцыяй, пагаршэньнем жыцьця.
  • У даляравым эквіваленце там пэнсіі за 5 гадоў зьменшыліся ў 2 разы.
  • Але дастаткова завесьці зь людзьмі ў расейскай правінцыі гутарку пра Крым, яны ўсе — за «Крымнаш» і за Пуціна.
  • Гэты артыкул — не абавязкова пралёг уварваньня.
  • Пуцін умее адступаць, мы памятаем, як увесну сёлета войскі падвялі да межаў Украіны, а потым адвялі.
  • Пуцін бачыць праблему ва Ўкраіне. А ў Беларусі ён ня бачыць праблемы, там яму ўсё зразумела.

Што было раней

  • Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы ў аўторак дамовіліся аб крэдытнай падтрымцы Беларусі ў сувязі з падатковым манэўрам у РФ.
  • Пра гэта паведаміў журналістам прэсавы сакратар расейскага лідэра Дзьмітры Пяскоў па выніках перамоваў, якія прайшлі ў Санкт-Пецярбургу.
  • «Дамовіліся пра аб’ёмы крэдытнай падтрымкі ў сувязі з падатковым манэўрам у Расеі», — сказаў Пяскоў.
  • Таксама ён паведаміў, што Пуцін і Лукашэнка дамовіліся пра захаваньне цаны на расейскі газ у 2022 годзе на ўзроўні бягучага году. Апрача таго, былі ўзгодненыя захады супрацоўніцтва ў канкрэтных галінах, у прыватнасьці ў энэргетыцы.
  • Пяскоў адзначыў, што ў Пуціна і Лукашэнкі была «грунтоўная і працяглая па часе размова». Сустрэча працягвалася больш за пяць гадзін.
  • Падчас размовы з Пуціным Лукашэнка сказаў, што ворагі яго ўлады «перайшлі да індывідуальнага тэрору», маючы на ўвазе распаўсюджаныя дзяржаўнымі СМІ гісторыі пра напады на тэлевядоўцу Рыгора Азаронка і на дом палітыка Алега Гайдукевіча.
  • «Мы вельмі актыўна цяпер пачалі працу па ўсіх гэтых НКА, НДА, так званых заходніх СМІ, якія тут дэмакратыю нам дарылі, — а фактычна накідалі — і не дэмакратыю, а вось гэты вось тэрор», — сказаў Лукашэнка.
  • «Мы ня можам інакш, таму што гэтыя мярзотныя паўтары тысячы НКА, — аж паўтары тысячы, аказваецца, розных там фондаў, яны фінансаваліся звонку, а мы ўсё думаем: ну добра, дэмакратыя, давайце будзем гаварыць, давайце будзем супрацоўнічаць, ну вось і атрымалі адпаведны вынік», — заявіў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG